БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 492 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ

Анатоль Восіпавіч (10.7.1857 — 23.9.1930)

 

Рэвалюцыянер народнік. Нарадзіўся ў Віцебску у багатай дваранскай сям'і. Скончыўшы Маскоўскі ліцэй, у 1857 паступіў у інстытут інжынераў шляхоў зносін, у 1876 перайшоў на юрыдычны, потым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пазнаёміўшыся з Р.П.Ісаевым i І.І.Кабліцам, пачаў вывучаць народніцкую тэорыю, распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. Як прыхільнік рэвалюцыйнай арганізацыі народнікаў «Зямля i воля», падтрымліваў кантакты з А.Дз.Міхайлавым, М.А.Марозавым, С.Л.Пяроўскай. 3 1878 арганізоўваў студэнцкія зямляцтвы, якія лічыў зручнай формай рэвалюцыйнай прапаганды, быў адным з кіраўнікоў «Саюза зямляцтваў Пецярбурга». У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу «Зямлі i волі» (жнівень 1879) далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел». У лістападзе 1879 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Б.А. арыштаваны i высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён) з пазбаўленнем права вучыцца ў ВНУ. У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу» ў Мінску (пачала працаваць у 1881). У красавіку 1882 арыштаваны, на працягу 5 месяцаў адбываў зняволенне ў мінскай турме. Стаўшы пасля смерці бацькі ўласнікам маёнтка Блонь, частку даходаў перадаваў на рэвалюцыйныя мэты. Разам з жонкай В.І.Вахоўскай пры ўдзеле групы народных настаўнікаў (у т.л. А.Я.Багдановіча ) арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі, спрабаваў стварыць «сацыялістычную арцель», распаўсюджваў нелегальную літаратуру. Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопе Чарнігаўскай губ., дзе знаходзіўся па справах нелегальнай друкарні. 3 сярэдзіны 1880х гадоў дзякуючы Б.А. і яго жонцы Блонь стала апорным пунктам рэвалюцыянераў розных кірункаў: народнікаў, сацыялдэмакратаў, сацыялістаўрэвалюцыянераў. Б.А. — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890х гадоў), Блонскай сялянскай арганізацыі. У 1901 арыштаваны

разам з сынам Іванам і іншымі, сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі, увайшоў у склад абласнога камітэта ПаўночнаЗаходняй арганізацыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (у Смаленску), у 1905 кааптаваны ў ЦК партыі эсэраў. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07: быў дэлегатам устаноўчага з'езда (ліпень—жнівень 1905) і Дэлегацкай нарады (лістапад 1905) Усерасійскага сялянскага саюза, 1га з'езда партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў, друкаваў і распаўсюджваў нелегальную літаратуру. У час Снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 змагаўся на барыкадах Прэсні ў Маскве. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым

1910 аддадзены  пад суд. У студзені

1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення ў крэпасці. У час 1й

сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам. У 1917 у Маскве, гласны гарадской думы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 выбраны членам выканкома Уладзімірскага губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. 3 1918 у Мінску, актыўна ўдзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі знаходзіўся на нелегальным становішчы. 3 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Аўтар успамінаў. Актыўнымі ўдзельнікамі рэвалюцыйнага руху былі яго сыны І.А.БончАсмалоўскі і Р.А.БончАсмалоўскі. Малодшы сын Г.А.БончАсма­лоўскі — вядомы антраполаг і археолаг.

Гв.: Эпоха 1905 г. // Полымя. 1925. 6— 7; Ліберальнаапазіцыйны рух на Беларусі // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культ. рэв. руху. Мн., 1924; Памятн В.Н.БончОсмоловской // Каторга н ссылка. 1930. №2.

 

Літ.: П о п о в Н. А.О.БончОсмоловскнй // Каторга н ссылка. 1931. №4; Савіцкая Л. Група БончАсмалоўскага // Полымя. 1967. №5; К л е й н Б. Дело БончОсмоловскнх // Клейн Б. В годнну нспытаннй: Нст.лнт. очеркн. Мн., 1986.