БРЭН Келясцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 462 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БРЭН Келясцін

Іванавіч (1800—17.3.1875)

 

Беларускі краязнавец, збіральнік фальклору, Нарадзіўся на Брэстчыне. Скончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча. У канцы 1820х гадоў вучыўся і працаваў пісьмаводам у Жыровіцкай семінарыі. 3 1831 святар у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губ. Аўтар працы «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета Гродзенскай губерні...» (нап. ў 1856), у якой адлюстравана матэрыяльная i духоўная культура беларускага насельніцтва на тэрыторыі Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці грамадскага быту», «Разумовыя здольнасці, маральныя якасці i адукацыя», «Народныя паданні i помнікі». У працы 38 песень (з ix 14 вясельных), 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Вясельныя песні пададзены ў адпаведнасці з апісаннем вясельных абрадаў, іншы фальклорны матэрыял змешчаны ў дадатку. Ёсць малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, жылых i гаспадарчых будынкаў i ix планы. Аўтар параўноўвае штодзённы побыт беларусаў i мазураў, вылучае адметнае i аднолькавае ў ix культуры. Рукапіс зберагаецца ў архіве Геаграфічнага таварыства ў СанктПецярбургу.

 

Літ.: Лобач М. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павета свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50х гадоў XIX стагоддзя // Studia polskolitewskobialoruskie. Warszawa, 1988.