БУЛГАКОЎСКІ Дзмітрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 465 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БУЛГАКОЎСКІ Дзмітрый

Гаўрылавіч (1845—?)

 

Беларускі этнограф i краязнавец 2й паловы 19 ст. Нарадзіўся ў г. Яльцы Арлоўскай губ. Адукацыю атрымаў у Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1869. Доўгі час працаваў у Пінскім пав. У 1902 адмовіўся ад духоўнага сану i стаў на шлях асветніцкай дзейнасці. Працаваў настаўнікам рускай i царкоўнаславянскай моў у Ваўкавыску i Пінску. Калі быў яшчэ святаром, сур'ёзна захапіўся вывучэннем гісторыі краю, народней культуры i побыту беларусаў. Шматграннасць яго літаратурнай, навуковадаследчай i грамадскаасветніцкай дзейнасці выявілася ў шматлікіх артыкулах i болып як 30 кнігах, многія з якіх прынеслі яму ў той час поспех i вядомаць. Яго творы змяшчаліся ў «Минских губерн­ских ведомостях», «Виленском вестни­ке», «СанктПетербургских губернских ведомостях» i інш. Аўтар «Гістарычнага нарыса Ваўкавыска», «Дапаможніка па рускім правапісе», прац царкоўнарэлігійнага зместу. Вынік яго збіральніцкафалькларыстычнай дзейнасці ў Пінскім павеце — фальклорнаэтнаграфічны зборнік «Пінчукі» (Спб., 1890), каштоўная крыніца вывучэння побыту i вуснапаэтычнай творчасці беларусаў 2й паловы 19 ст. Аўтар гістарычнага даследавання «Хатка Пятра Вялікага i яго святыня у С.Пецярбургу» (1891), фальклорнай працы «Ніжагародскія легенды» (1896), рамана «Блізняты» (1903), аповесці «У баку ад жыцця» (1909) i інш. Б. вёў актыўную барацьбу з бескультурнасцю i духоўнай абмежаванасцю ў народзе, п'янствам. Харак­тэрнай рысай яго грамадскаасветніцкай дзейнасці была сацыяльная i пацыфісцкая накіраванасць.