БУЛГАРЫН Фадзей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БУЛГАРЫН Фадзей

Венядзіктавіч [24.6(5.7). 1789— 1(13).9.1859]

 

 

Журналіст i пісьменнік. Нарадзіўся ў маёнтку Пырашава на Міншчыне ў сям'і шляхціца. Пасля таго як яго бацьку за забойства рускага генерала Воранава саслалі ў Сібір, маці з сынам пераехала ў Пецярбург. Тут Фадзей да 1805 вучыўся ў Сухапутным кадэцкім корпусе, потым служыў у Кранштацкім i Ямбургскім уланскіх палках; у 1806—07 удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць французаў, з 1808 — у Фінляндыі. У 1811 звольнены са служ­бы, уцёк у Варшаву i пастўпіў у армію Напалеона, дзе даслужыўся да Kaniтана. Удзельнічаў у паходах французаў у Іспанію, Італію i Расію. У 1814 трапіў у палон да прусакоў. Пасля вайны вярнуўся ў Варшаву, у 1819 пераехаў у Вільню, дзе надрукаваў свае першыя творы на польскай мове. У 1820 перабраўся ў Пецярбург, супрацоўнічаў у часопісе «Сын отечества», які выдаваў М.І.Грэч, a з 1822 сам стаў выдаваць часопіс «Северный архив». Імкнуўся зблізіцца з такімі папулярнымі пісьменнікамі, як А.С.Грыбаедаў, К.Ф.Рылееў, В.К.Кюхельбекер, i адначасова з рэакцыянерам Аракчэевым. Галоўным яго выданнем была палітычная i літаратурная газета «Северная пчела», якую ён выдаваў у 1825—59. Газета вылучалася бойкасцю стылю i казённапатрыятычным кірункам. Прадпрымальны Б. увёў жанр газетнага фелье­тона, змяшчаў рэкламныя аб'явы, меў манапольнае права друкаваць палітычныя весткі. У газеты быў вялікі на той час тыраж — 4,5 i нават 10 тыс. экз.

Разам з Грэчам i В.І.Сянкоўскі'м Б. склаў так званы «часопісны трыумвірат», які цкаваў перадавых рускіх пісьменнікаў. Б. быў праціўнікам «крамольнай» французскай літаратуры, у прыватнасці твораў Гюго i Бальзака. Яго прыхільнасць да «чыстага мастацтва» i нямецкай эстэтыкі мела дылетанцкі i паказны характар. Гэтым ён імкнуўся закамуфліраваць сваю тэндэнцыйнасць. Непрыязна ставіўся да многіх пісьменнікаў, нападаў на ix у друку i нават складаў даносы ў Трэцяе аддзяленне. Сярод яго ахвяр былі А.С.Пушкін, М.В.Гогаль, І.А.Ганчароў, Н.А.Някрасаў, І.С.Тургенеў, В.Р.Бялінскі.

Б. вядомы i як аўтар маральнасатырычных i гістарычных раманаў: «Іван Выжыгін» (1828), «Мазепа» (ч. 1—2, 1833—34) i інш., якія вялікага поспеху сярод інтэлігентнай публікі не мелі. Ён умела выкарыстоўваў тэндэнцыю пераходу ў рускай літаратуры ад вершаў да прозы, ад рамана да аповесці, ад рамантычных, байранічных герояў да простага чалавека i штодзённай рэчаіснасці. Аднак ісцінную праўду жыцця i сатыры падмяняў маралізатарскай павучальнасцю ў духу «афіцыйнай народнасці». У сваіх успамінах апісаў падарожжа па Віцебскай i Магілёўскай губ. Пахаваны ў сваім маёнтку Карлава каля Тарту (Эстонія).

 

Тв.: Поли. собр. соч. Т. 1—7. Спб., 1839—44; Воспоминания. Ч. 1—6. Спб., 1846—49.

Літ.: Л е м к е М.К. Николаевские жан­дармы и литература 1826—1855 гт. 2 изд. Спб., 1909; К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 75—96. Г.А.Маслыка