БУЧЫНСКІ Вінцэнцій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 36 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

38%UNITED STATES UNITED STATES
27%BELARUS BELARUS
9.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.4%POLAND POLAND
3.3%GERMANY GERMANY
1.9%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БУЧЫНСКІ Вінцэнцій

(17.3.1789—29.3.1853)

 

Беларускі тэолаг, філосаф, крытык. Нарадзіўся на Беларусі. У 1805—07 вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі i доктара тэалогіі i некаторы час выкладаў у ім. Да 1820 быў выкладчыкам рыторыкі i паэтыкі ў шко­лах пры Полацкай акадэміі (Мсціслаў, Віцебск), потым прафесарам філасофіі на факультэце вольных, філасофскіх, натуральных i гуманітарных навук, дзе выкладаў натуральнае права, палітычную эканомію i статыстыку. У Полацку стварыў першы на Беларусі літаратурнанавуковы часопіс

eMiesiecznik Poіocki («Полацкі штомесячнік») i ўвесь час быў яго рэдактарам (1818—20). У гэтым часопісе Б. надрукаваў свой артыкул «Гістарычнае даследаванне аб слушнасці прысуду, павОдле якога быў распушчаны ордэн тампліераў». Забяспечваў друкаванне ў часопісе цікавых матэрыялаў, у т.л. дэмаграфічнага характеру, пра Полацк i Полаччыну. Удзельнічаў у палеміцы паміж прафесарамі Віленскага універсітэта i Полацкай езуіцкай акадэміі вакол паэмы Н.Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803). Выказаў цікавыя рацыянальныя заўвагі, якія былі ананімна выдадзены ў 1818 у Полацку. Пасля скасавання Полацкай езуіцкай акадэміі выкладаў філасофію, тэалогію ў каталіцкіх навучальных установах у Цярнопалі, Грацы, Лінцы, Інсбруку (на той час Аўстрыйская імперыя). Аўтар кнігі «Філасофскія разважанні» (т. 1—3), якая выдадзена ў Вене ў 1843—44. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Полынчы. 3 1848 жыў у Бельгіі, выкладаў у Лувенскім універсітэце, дзе i памёр. Пакінуў шмат рукапісаў філасофскага i тэалагічнага зместу, якія амаль не даследаваны.

 

Тв.: Institutiones doctrinae Religionis in №uibus principia Philosophica ad veritatem Religionis applicatur. Wiennae, 1842.

Літ.: Шалькевіч В.Ф. 3 гісторыі філасофскай i грамадскапалітычнай думKi Беларусі ў першай трэці XIX ст. // Весн. БДУ. Сер. 3. 1992. № 2.