ВАЙНІЛОВІЧ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 66 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЙНІЛОВІЧ Антон

Станіслававіч (1801—45)

 

Рэвалюцыянердзекабрыст, удзельнік паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка, падпаручнік Чарнігаўскага пя­хотнага палка (1823), палкавы кватэрмайстар. 3 дваран Гродзенскай губ. Вайсковую службу пачаў у 1816 падпрапаршчыкам Новарасійскага драгунскага палка, у 1819 перайшоў у Чарнігаўскі пяхотны полк, з 29.4.1819 прапаршчык. Членам тайнага таварыства не быў. Аб паўстанні ў Пецярбургу даведаўся ў г. Васількаў, дзе жыў разам з С.І.МураўёвымАпосталам. У час паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка выконваў даручэнні яго кіраўнікоў: забяспечваў полк правіянтам, узначальваў авангард палка на маршы i падтрымліваў дысцыпліну сярод салдат. Разам з капітанам Казловым прывёў з в. Снецінка ў Матавілаўку 1ю грэнадзёрскую роту, але тая ўдзельнічаць у паўстанні адмовілася. У ноч на 2.1.1826 адстаў ад паўстанцаў i з'явіўся да начальства. Камісія ваенна­га суда ў Магілёве прыгаварыла яго да пакарання смерцю праз адсячэнне галавы. Але паводле заключэння аўдытарскага дэпартамента Ваеннага міністэрства, канфірмаванага Мікалаем I, быў пазбаўлены чыноў, дваранства i высланы ў далёкія гарнізоны. Некаторы час знаходзіўся ў Сібіры, потым быў пераведзены на Каўказ у Кабардзінскі пяхотны полк. У баях з горцамі паказаў адвагу i воінскае майстэрства, заслужыў чын прапаршчыка Егерскага князя Чарнышова палка. Удзельнічаў у рускаперсідскай вайне 1826—28. По­тым вярнуўся на Каўказ, дзе i загінуў у адным з баёў супраць