ВАЛАТОЎСКІ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 36 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

38%UNITED STATES UNITED STATES
27%BELARUS BELARUS
9.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.4%POLAND POLAND
3.3%GERMANY GERMANY
1.9%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЛАТОЎСКІ Міхаіл

Міхайлавіч

 

Беларускі краязнавец i этнограф 2й паловы 19 ст. У 1875 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю i працаваў у ёй настаўнікам. Доўгі час жыў на Палессі, вывучаў яго гісторыю, по­быт i культуру насельніцтва. Свае асабістыя ўражанні i назіранні выклаў у 17 нарысах, апублікаваных у газеце «Русский мир» (1875). У артыкулах акрэсліваў межы беларускаўкраінскага Палесся: паўн. — ад Брэста міма Кобрына, Слоніма i Слуцка да вярхоўяў Бярэзіны, Студзёнкі i Друці; паўд. — паблізу Уладава, Ковеля, Клевані да Радамышля i далей па Дняпры да ўпадзення ў яго р. Цецераў. У нарысах захапляўся прыродай Палесся, называў яго першабытным краем. Пры апісанні побыту i культуры беларусаў адзначаў захаванне перажыткаў язычніцтва, якія яшчэ мала закрануты хрысціянствам. Апісваў каляндарныя святы i абрады беларусаўпалешукоў: Каляды, запусты, Купалле, русальныя абрады; з пазіцый праваслаўя тлумачыў адсталасць i нізкі культурны ўзрогень наро­да. Ярка i каларытна перадаў стараж. легенды, вераванні, знахарства, забабоны. Прывёў каштоўныя звесткі пра спосабы рыбалоўства ў розныя поры года, пра помнік архітэктуры — Кімбораўскі кляштар. 12—17ы нарысы прысвяціў пераважна каталіцкай экспансіі на беларускім Палессі, апісаў жахлівую дзейнасць езуіцкага ордэна, антыезуіцкія паўстанні ў Мазыры (1581) i Янаве (1657). Яго асобныя на­рысы былі перадрукаваны часопісам «Нива».

 

Тв.: В непогоду: (Очерк из жизни По­лесья) // Нива. 1879. № 6; Полесские свя­та: Из очерков Полесья // Там жа. 1880. № 29, 30; Полесские будни // Там жа. 1881. № 2; Полесская поганыцина // Там жа. № 27. В.К.Бандарчык.