Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 182 госцяў анлайнСКІРМУНТ Раман Аляксандравіч |
СКІРМУНТ Раман Аляксандравіч (1886, маёнтак Парэчча Пінскага пав. – ?), уплывовы палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння; адукаваны, прыродны лідэр. Буйны памешчык. Сябар 1-й Дзярждумы Расіі. Сябар Дзяржсавета Расіі (1910). Узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт (1917). Вясной 1918 г. увайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, з ліпеня ўзначаліў Народны сакратарыят Беларусі. Пазней на дыпламатычнай рабоце ў Польшчы. Дальнейшы лёс невядомы, як і лёс іншых змагароў за незалежнасць, якія ці таямніча знікалі ва ўсе часы, ці знішчаліся.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Раман Скірмунт. Член 1-й Дзяржаўнай Думы Расіі. Член Рады БНР. Старшыня Народнага Сакратарыяту Беларусі. Дыпламат”. 1993. ДВП, алей. 40х30 см.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск). “Раман Скірмунт” з нізкі “Дзеячы Вялікага Беларускага Адраджэння”. 2005. Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.
|