ВЯРЫГА Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 530 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЯРЫГА Аляксандр

Андрэевіч [23.11(5.12). 1837— 13(26).3.1905]

 

Хімік, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Скончыў фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1860). Быў на вайсковай службе, але хутка выйшаў у адстаўку i міністэрствам народнай асветы накіраваны за мяжу. Вярнуўшыся адтуль у 1866, абараніў магістэрскую дысертацыю на тэму «Азабензід i яго гамолагі» (Адэса, 1866) i быў прызначаны дацэнтам кафедры хіміі ў Новарасійскім універсітэце. У 1871 абараніў доктарскую дысертацыю i стаў экстраардынарным, a ў 1873 ардынарным прафесарам Новарасійскага універсітэта. Сярод яго вучняў былі стаўшыя потым знакамітымі хімікі, у т.л. М.Дз.Зялінскі. Вялікае значэнне i вядомасць мела яго барацьба з фальсіфікацыяй прадуктаў харчавання ў Адэсе. В. аўтар шэрага навуковых прац па хіміі, сярод якіх «Пра азабензід i прадукты яго злучэнняў» (1870), «Даследаванне адэскіх саляных ліманаў» (1871), «Пра cepy ў адэскім каменнавугальным газе» (1874) i інш.