ВЯРЫГА Браніслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 560 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЯРЫГА Браніслаў

Фартунатавіч (1860— 13.6.1925)

 

Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне.   Скончыў   Пецярбургскі універсітэт (1881) i Ваеннамедыцынскую акадэмію (1886). Вучань І.М.Сечанава i І.П.Паўлава. У 1888 абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у \абараторыях Э.Пфлюгера i І.І.Мечнікава. У 1897—1914 прафесар Новарасійскага універсітэта ў Адэсе, з 1917 — Пермскага універсітэта. Даследаванні В. прысвечаны галоўным чынам электрафізіялогіі; адкрыў i апісаў з'яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе павышэннем у вобласці прыкладання ка­тода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы i накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх i тканках устанавіў (1892) уплыў 02 на здольнасць крыві звязваць С02 (эфект Вярыгі).

 

Тв.: Основы физиологии человека и вы­сших животных. Т. 1—2. Спб., 1905—10.