СЛУЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1920 г. (СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН 1920 г.)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 47 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.9%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЛУЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1920 г. (СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН 1920 г.)

СЛУЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1920 г. (СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН 1920 г.)

– адзін з актаў у Беларусі збройнага выступлення часткі беларускай інтэлігенцыі і сялянства Случчыны супраць палітыкі “ваеннага камунізму”. Узначальваў выступленне сялян і інтэлігенцыі Беларускі нацыянальны камітэт у г. Слуцку. Слуцкае паўстанне 1920 г.  адбылося ў канцы савецка-польскай вайны 1919-1920 гадах. 14 – 15 лістапада 1920 г. у Слуцку адбыўся Беларускі з’езд Случчыны (прысутнічала 117 дэлегатаў). З’езд абраў Беларускую раду Случчыны на чале з У. М. Пракулевічам. Пачалося фарміраванне беларускага войска, для чаго была створана вайсковая тройка на чале з П. Я. Жаўрыдам. Была сфармірована 10-я Слуцкая брыгада ў складзе 2-х палкоў – 1-га Слуцкага палка і 2-га Грозаўскага палка. Баявыя дзеянні паўстанцаў супраць частак Чырвонай Арміі пачаліся 27 лістапада. 14 лістапада падпісана спецыяльнае пагадненне паміж польскім і расійскім бакамі аб вывадзе польскіх войск са Случчыны, які пачаўся 22 лістапада. 24 лістапада польскія войскі пакінулі Слуцк, а 29 лістапада часткі Чырвонай Арміі выйшлі на новую дэмаркацыйную лінію: мястэчка Вызна – мястэчка Леніна і занялі горад Слуцк. Баявыя дзеянні Слуцкай брыгады цягнуліся да 28 снежня 1920 г., у раёне вёсак Садавічы, Быстрыца, Лютавічы, Морач, мястэчка Капыль, Вызна, Семежава, Крывасёлкі, Навасёлкі, Старынь, Смолічы. 31 снежня на польскі бок перайшоў апошні атрад слуцкіх паўстанцаў. Афіцэры і салдаты былі раззброены і інтэрніраваны ў лагеры ў раёне Сіняўкі (цяпер Капыльскі раён), пераведзезны ў лагер у Беластоку, пазней у лагер у Друцку. Вызвалены ў маі 1921 года, пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. і абмену ратыфікацыйнымі граматамі. У сітуацыі канца грамадзянскай вайны ў Расіі 1918 – 1920 гадах Слуцкае паўстанне не мела шанцаў на перамогу. У месцах баёў слуцкіх паўстанцаў супраць частак Чырвонай Арміі – Семежава, Грозава, Вызна (Чырвоная Слабада) ўстаноўлены памінальныя крыжы і помнікі.

 

Міхась Інькоў

Праект помніка “Змагарам Слуцкага збройнага чыну”

 


Помнік “Героям Слуцкага збройнага чыну”.

Аўтар і кіраўнік праекта Анатоль Белы. Устаноўлены 24.11.2007.

Ліставая сталь, газавая рэзка. 300х250 см