Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 516 госцяў анлайнГАЛАМБЁЎСКІ (Golebiowski) Лукаш |
(13.10.1773—7.1.1849)
Гісторык, этнограф, архівіст. Нарадзіўся ў в. Пагост на Піншчыне. Навучаўся пры двары Ф.ДруцкагаЛюбецкага ў Пагосце i ў піярскай школе ля Дубровіцы. Удзельнік паўстання А.Т.Касцюшкі 1794. 3 1790 працаваў бібліятэкарам у польскага гісторыка Т.Чацкага, разам з якім дзеля адшукання i набыцця кніг i рукапісаў наведаў многія кляштары i касцёлы Польшчы. Склаў каталог гэтай бібліятэкі. Пасля смерці Чацкага, бібліятэку якога спадчыннікі прадалі А.Чартарыйскаму, Г. працягваў працаваць бібліятэкарам у апошняга ў Пулавах. У 1825 дапамагаў А.Хадкевічу апрацаваць спісы збораў яго бібліятэкі i калекцыі медалёў. У 1831 працаваў бібліятэкарам Публічнай бібліятэкі Варшаўскага універсітэта i адначасова выкладаў там курс бібліяграфіі. У працах «Люд польскі, яго звычаі, забабоны» (1830), «Гульні i забавы розных саслоўяў ва ўсім краі або ў некаторых толькі правінцыях» (1831), «Гісторыя Полыпчы» (т. 1—3, 1846—48) апісаў жыццё, побыт, абрады, адзенне, народныя святы i фальклор розных этнічных груп (палякаў, беларусаў, украінцаў, рускіх) Рэчы Паспалітай у межах 1772. Пісаў пераважна на польскай мове, прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў.
|