Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 532 госцяў анлайнГАРБАЧЭЎСКІ Мікіта |
Іванавіч (1804—7.6.1879)
Вучоны архівіст, педагог. Нарадзіўся на Магілёўшчыне ў сям'і святара. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1831). 3 1831 выкладаў гісторыю, рускую славеснасць i старажытныя мовы ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі, з 1840 у Драгічынскім дваранскім вучылішчы, з 1852 у Віленскай гімназіі. У 1858 пачаў працаваць архіварыусам Віленскага цэнтральнага архіва старажытных грамат, з 1864 член Віленскай археаграфічнай камісіі. Упарадкаваў i сістэматызаваў дакументы па гісторыі Беларусі i Літвы, складаў паказальнікі, слоўнік старажытнай актавай мовы. Пад яго кіраўніцтвам у 1872 выдадзены каталог актавых кніг. Аўтар прац па археаграфіі. Тв.: Краткие таблицы, необходимые для истории, хронологии, вообще для всякого рода археологических исследований... Вильна, 1867; Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской... Вильна, 1872; Словарь древнего актового языка СевероЗападного края и Царства Польского. Вильна, 1874. |