СМОЛІЧ Аркадзь Антонавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.4%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СМОЛІЧ Аркадзь Антонавіч

СМОЛІЧ Аркадзь Антонавіч

(29.09.1891, в. Бацэвічы Бабруйскага пав. – 17.06.1938, Омск), дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, прафесар. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Аляксандраўскі інстытут сельскай гаспадаркі ў Польшчы, вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. Сябар Беларускай сацыялістычнай грамады (1910), увайшоў у склад ЦК. Рэдактар газеты “Грамада”. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езду (1917). Удзельнік абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, намеснік старшыні Рады БНР, народны сакратар земляробства. Вёў перамовы па прызнанню Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеве, Варшаве, Берліне. Першы старшыня Таварыства беларускай школы (ТБШ). У жніўні 1922 г. вярнуўся ў Мінск з Вільні. Заснаваў часопіс “Плуг”. Намеснік старшыні Інбелкульта (1926), удзельнічаў у стварэнні Акадэміі навук, распрацоўваў яе першы статут. Працаваў загадчыкам кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, загадчыкам аддзела Наркамзема БССР. Арыштаваны 26.06.1930 г., адпаведна пастановы КАД ПУБ  высланы ў Пермскую вобл., затым у г. Ішым (Расія). Праходзіў па справе “Саюз вызвалення Беларусі”. Пастановай “тройкі” УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Омску 17.06.1938 г. Рэабілітаваны па першым прыгаворы Вярхоўным Саветам БССР 10.06.1988 г., па другім – Прэзідыумам Цюменскага абласнога суда 09.02.1957 г.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў).

“Аркадзь Смоліч”. 1992.

Лінарыт. 32х21 см.

 


Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Аркадзь Смоліч” з нізкі “Дзеячы Вялікага Беларускага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.