Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 726 госцяў анлайнГАЎРЫЛЕНКА Максім |
(Максімільян; каля 1797— пасля 1862)
Удзельнік вызваленчага руху 1830х гадоў на Беларусі i ў Польшчы. Нарадзіўся ў в. Глушынцы Мінскага пав. (цяпер Дзяржынскі рн) у сям'і прыгоннага селяніна памешчыка Ваньковіча. У 1824 здадзены ў рэкруты. Знаходзячыся на службе ў царскай арміі, у час паўстання 1831—32 перайшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у ix дзеяннях у раёне Белавежскай пушчы. Пасля паражэння паўстання з корпусам ген. Рамарына перайшоў у Галіцыю (у той час Аўстрыйская імперыя). Вясной 1833 удзельнічаў у партызанскай экспедыцыі Ю.Заліўскага з Галіцыі ў Каралеўства Польскае, вылучаўся ўмельствам даходліва гутарыць з сялянамі. Схоплены на Любліншчыне. У паказаннях заявіў, што паўстанцы змагаліся, «каб не было паноў, каб селянін меў свой грунт i нікому за яго не плаціў». Паводле прысуду ваеннага суда ў Варшаве жорстка пакараны шпіцрутэнамі (тройчы прапушчаны праз строй 500 салдат) i сасланы на катаргу ў Сібір. Адбываў пакаранне ў Нерчынскай акрузе, у 1856 знаходзіўся ў Шылцы (цяпер горад у Чыцінскай вобл.). У 1859 вярнуўся ў родную вёску, дзе над ім устаноўлены паліцэйскі нагляд. У 1860 прыпісаны да мінскіх мяшчан, але жыў паранейшаму ў Глушынцах, займаўся падзённымі заробкамі.
Літ.: Limanowski В. Szermierze wolnoњci. Krakуw, 1911; Z a 1 e w s k i L. Z dziejуw partyzantki r. 1833 w wojewуdztwie Lubelskiem. Lublin, 1934; Spoіeczeсstwo polskie i prуby wznowienia walki zbrojnej w 1833 r. Wrocіaw etc, 1984. Г.В.Кісялёў. |