Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 530 госцяў анлайнГАХОВІЧ Сямён |
Сафронавіч [2(14).2.1856—?]
Рэвалюцыянер народнік. Нарадзіўся ў в. Паручына Навагрудскага павета ў сям'і святара. У час вучобы ў Мінскай духоўнай семінарыі пазнаёміўся з народніцкімі ідэямі і ўвайшоў у нелегальны гурток. Ва ўспамінах К.Я.Багдановіча ён названы ў ліку «піянераў сацыялістычнай прапаганды» ў Мінску. Пасля заканчэння семінарыі (1878) паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. У народніцкім гуртку быў прыхільнікам палітычнай барацьбы. Летам 1879 набыў вялікую колькасць забароненай літаратуры (брашуры «Казка пра капейку», «Нарысы фабрычнага жыцця», газеты «Вперёд!», «Листок Земли и воли») і прывёз яе ў Мінск з намерам распаўсюдзіць у народніцкім гуртку, што дзейнічаў у духоўнай семінарыі. Аднак кіраўнікі гуртка, верныя прапагандысцкаму кірунку ў народніцтве, адмовіліся ад яе, бо яна не адпавядала іх поглядам. Г. пачаў ствараць сярод семінарыстаў новы гурток, але ён быў разгромлены жандарамі. Г. ўдалося схавацца, а потым уцячы за мяжу. Жыў у Баварыі, Швейцарыі. У 1881 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, са студзеня 1882 жыў у в. Паручына ў бацькі пад тайным наглядам паліцыі. Па ініцыятыве мясцовага духавенства супраць яго было ўзбуджана новае дазнанне (спынена зза адсутнасщ доказаў). Восенню 1883 прыняты ў Казанскі універсітэт. У 1890 вызвалены зпад нагляду. Далейшы лес невядомы.
Літ.: Титлинов Б.В. Молодёжь и революция: Из истории рев. движения среди учащейся молодёжи духовных сред. учеб. заведений, 1860—1905 гг. 2 изд. Л.. 1925;Віткоўскі Я. Рэвалюцыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929. № 4; Самбук С.М. Революционные народники Белоруссии (70е—начало 80х годов XIX в.). Мн., 1972; Лосинский Н.Б. Революционнонародническое движение в Белоруссии, 1870—1884 гг. Мн., 1983. М.БЛасінскі. |