Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 529 госцяў анлайнГЕРБЕРСКІ Вікенцій |
(Уладзіслаў) Данілавіч [1784(?)—29.11.1826]
Медык, член шматлікіх вучоных та^арыстваў. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ч^Авнімскай школе. Скончыў Віленскую гімназію i Віленскі універсітэт. У 1804 накіраваны Віленскім універсітэтам у англійскую калонію пад Пецярбургам для практычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі універсітэт для слухання лекцый па фізіцы, хіміі i сельскай гаспадарцы. Вярнуўшыся ў Вільню ў 1806, вывучаў медыцыну. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі (1808), магістра медыцыны (1811), доктара медыцыны (1812). 3 1813 па 1824 ад'юнкт медыцынскай клінікі i памочнік прафесара Франка. У 1817—23 вывучаў за мяжой афтальмалогію. Пасля вяртання на радзіму (1823) выкладаў у Віленскім універсітэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі і паталогіі і дырэктар клінікі па ўнутраных хваробах. Лячыў і многія захворванні вачэй. Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Аб шпіталях», «Навука аб хваробах вачэй» і інш. |