ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТ0ЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 499 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГІНТАЎТ-ДЗЕВАЛТ0ЎСКІ

Уладзіслаў Люцыян Францавіч (1857—1925)

Дзеяч народніцкага руху. Нарадзіўся ў Дзісенскім павеце Віцебскай губ. У час вучобы ў Віцебскай гімназіі ўдзельнічаў у рабоце вучнёускага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 вы­ключены з гімназіі. 3 канца 1878 член аднаго з маскоўскіх гурткоў «Зямлі і волі». У сакавіку 1879 арыштаваны па падазрэнні ў замаху на правакатара

Н.Рэнштэйна. У час следства эмігрыраваў за мяжу. У 1880 у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасці рускабеларускай і польскай рэвалюцыйнай эміграцыі, быў загадчыкам эмігранцкай бібліятэкі, падтрымліваў цесныя сувязі з радзімай. Яго першыя крокі ў літаратуры падтрымаў І.С.Тургенеў, дапамог змясціць у газеце «Порядок» апавяданне «Пяцьдзесят дзве гадзіны на  абломку  ў  адкрытым  моры».  У

снежні 1881 Г.Дз. арыштаваны ў Харкаве, але Маскоўскі акруговы суд яго апраўдаў. Пазней абвінавачаны ў палітычнай нядобранадзейнасці і ў чэрвені 1883 высланы на 3 гады ў Заходнюю Сібір, дзе і памёр.

 

Літ.: Деятели революционного движе­ния в России: Биобиблиогр. словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934; С н ы т к о Т.Г. Русское народничество и польское общественное движение, 1865—1881 гг. М., 1969; Тро­ицкий Н.А. Безумство храбрых: Рус. ре­волюционеры и карательная политика ца­ризма, 1866—1882 гг. М., 1978.

В.М.Чарапіца.