Навіны клуба

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 619 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 



Навіны клуба




Старадарожскі мастацкі музей (да 10-годдзя адкрыцця)

 

Старадарожскі музей выяўленчага мастацтва быў заснаваны ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці ў 1990 годзе. У аснову музея пакладзена асабістая калекцыя Анатоля Яўхімавіча Белага. Ствараўся музей на працягу 10 гадоў. Нараджэнне новага, невядомага – заўсёды цяжкі працэс. Здараецца шмат нечаканасцей, падвохаў і нават здрады. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 11 снежня 1999 года, на другі дзень пасля 60-годдзя А.Я.Белага.

 

Падрабязней...
 
Беларуская нацыянальная ідэя і калі нам яе адзначаць?

Страшная кара – пазбавіцца нацыянальнай ідэі. (паводле Янкі Купалы)

Духоўнае жыццё, якое складае аснову культуры ў яе супрацьпастаўленасці натуры (прыродзе), змест мастацкіх вобразаў, іх соцыякультурны кантэкст, сэнсавыя акцэнты заўсёды з’яўляюцца адпаведнікамі рэлігійна-філасофскіх палажэнняў і падчас робяцца сімваламі тых або іншых катэгорый. Так філасофскія ідэі як бы распушчаюцца ў духоўным кантэксце, паэтычным жыцці кожнага народа, мастацкім творы, фарміруючы той змест, які ахопліваецца паняццем нацыянальнай ідэі. Не проста выдзеліць іх у чыстым выглядзе, а тым больш даць пэўную адэкватную філасофскую інтэрпрэтацыю.

Падрабязней...
 
Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

Зварот культурна-асветнага клуба “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь,Міністэрства культуры, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны

 

15 ліпеня 2010 года спаўняецца 600 год самай вялікай бітве Сярэдневечча – Грунвальдскай, у якой войскі пад камандаваннем Вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Караля Польшчы Ягайлы разграмілі шматтысячную армію Тэўтонскага ордэна. На баку усходніх славян, якія прынялі ўдзел у разгороме тэўтонцаў, біліся ваяры з больш чым 30 гарадоў і земляў, якія тэрытарыяльна належаць да этнічна беларускіх. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўклад у разгром ордэна. Пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і больш пазнейшыя даследванні Грунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, а 15 тысяч захоплена ў палон. Але гэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страціла загінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.

Падрабязней...
 
25 год клюбу СПАДЧЫНА


У сакавіку 1984 г. у Менску групай адраджэнцаў на чале з Анатолем Белым быў створаны Беларускі грамадскі культурна-асветны клуб “Спадчына”. Мэтай дзейнасці чальцоў клубу была абвешчана прапаганда і папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі. Ужо 25 гадоў актыўна дзеёнічае гэтая грамадская арганізацыя, якая працавала і працуе на ніве беларускай культуры і гісторыі раней, чым палітычнаыя партыі і іншыя грамадскія арганізацыі ў Беларусі. Кіруе ўсімі справамі “Спадчыны” яе рада на чале са сваім мтаршынёй Анатолем Белым, які і быў арганізатарам клубу. Усе пасяджэнні ад самага пачатку вяліся на беларускай мове.

 

Падрабязней...
 
Калі ты — беларус...

Сымон БАРЫС


У 1911 годзе Янка Купала ў вершы “Як спытаюцца нас” пісаў:
“Пройдуць людзі з Усходу,
Прыйдуць з Захаду людзі
І спытаюцца нас:
“Скуль, якога вы роду?
Дзе айчызна у вас?”


На пачатку ХХ стагоддзя беларускія вучоныя лінгвісты Яўхім Карскі і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі (кожны асабіста) склалі этнаграфічную карту рассялення беларусаў. На падставе аналізу гістарычных, эканамічных і этнаграфічных фактаў М.Доўнар-Запольскі абгрунтаваў у навукова-публіцыстычным нарысе “Асновы дзяржаўнасьці Беларусі” (Гродна, 1919) права беларускага народа на суверэннасць. Ён зрабіў гэта пасля абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года Беларусі суверэннай дзяржавай.

 

Падрабязней...
 
Яшчэ артыкулы...
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > Апошняя >>

Старонка 7 з 8