Навіны клуба

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 21 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

56.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.9%UNITED STATES UNITED STATES
5.5%BELARUS BELARUS
2.7%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.4%CHINA CHINA
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 



Навіны клуба



Развітанне з Анатолем Белым

 

 
Prominent researcher and cultural figure Anatol Bely dies at 71

Prominent Belarusian researcher and cultural figure Anatol Bely died in Minsk on the night of November 14 at the age of 71 after an unsuccessful battle with cancer.

Mr. Bely, who would turn 72 on December 10, was born in the city of Staryya Darohi, Minsk region. In 1967, he graduated from Belarusian State University.

He was among the founders of the Belarusian Popular Front and the Francisak Skaryna Belarusian Language Society.

In 1999, he opened a private fine art museum in his house in Staryya Darohi, which currently consists of four buildings and eight rooms, and contains about 1,700 exhibits.

Mr. Bely made a major contribution to putting up statues of prominent figures of Belarusian culture, including St. Eurphrosyne of Polatsk (1110–1173), scholar and humanist Francisak Skaryna (1486-1540), poet Mikola Husouski (1480-1533), Cyril of Turaw, a 12th-century bishop and saint, and others, in the courtyard of Belarusian State University.

Mr. Bely was a member of the Union of Artists of Belarus and the Union of Belarusian Writers.

Mr. Bely is expected to be buried in Staryya Darohi on November 17.

 

naviny.by

 
Скончылася жыццё Анатоля Белага

 

Калекцыянер. Вучоны. Стваральнік прыватнага музея. Мастак Анатоль Белы памёр ад ракавай пухліны. Смерць напаткала яго ў Мінску 14 лістапада. 

 


 


Белы Анатоль Яўхімавіч нарадзіўся 10 снежня 1939 года ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці.  Беларускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967). З 1995 года выкладаў у БДУ. Старшыня грамадска-асветніцкага клуба “Спадчына” (1984). Член Саюза мастакоў Беларусі (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999). Прафесар, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра (Англія, 1999). Член Міжнароднай  Акадэміі навук Еўразіі (Мінск, 2005).

 

Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставак: “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі” (Мінск, 1986, 1990, 1991; Магілёў, 1988, 1991), “Францыск Скарына” (Мінск, Яраслаўль, ЗША, 1985, 1986, 1990, 1991), “Максім Багдановіч” (Мінск, 1996), “Дзеячы беларускага замежжа” (Мінск, 1994, 1996), “Уладары старажытнай Беларусі” (Мінск, 1996), “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову” (Мінск, 1990, 1991, 1994, 1996), “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах” (Мінск, ЗША, 1990, 1991, 1996), “Медальернае мастацтва Беларусі” (Мінск, 1984).

Выдаў альманахі “Спадчына “Спадчыны” (1994), “Скрыжалі “Спадчыны” (1996, 1998, 2006, 2007),  кніга “Прымалі закон аб мовах” (1995, сумесна з Л.Лычом), плакаты- календары “Радавод полацкіх і вялікіх беларускіх (літоўскіх) князёў” (1995), “Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага” (1996), “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” – зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння М.І.Ермаловіча (у сааўт. 2007), 5 каталогаў, даведачную літаратуру, звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю. Тэмы навуковай дзейнасці: “Францыск Скарына – мастак эпохі Адраджэння” і “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў выяўленчым мастацтве”.

На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а 11 снежня 1999 года адкрыў на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музей выяўленчага мастацтва. Музей мае 4 будынкі, 8 залаў, плошча экспазіцыі каля 500 кв. м., на якой экспануецца каля 1700 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты князёў, палкаводцаў, гетманаў, палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, культурна-асветніцкіх дзеячоў Беларусі і яе дыяспары, батальныя карціны, краявіды, помнікі дойлідства, гарады і замкі Беларусі, бюсты і медалі, зробленыя ў гонар выбітных дзеячоў Бацькаўшчыны.

А.Я. Белы – ініцыятар і арганізатар устаноўкі помнікаў: М.Багдановіча ў Яраслаўлі (1994, аўтар С.Вакар); А.Я.Багдановіча ў г.п. Халопенічы (1998, аўтар У.Лятун); у дворыку Беларускага дзяржаўнага універсітэта  Францыска Скарыны (1988, аўтар С.Адашкевіч), Мікола Гусоўскага (1998, аўтар У.Панцялееў), Кірыла Тураўскага (1996, аўтар А.Прохараў), Еўфрасінні Полацкай (1999, аўтар І.Голубеў), “Дыспут: В.Цяпінскі і С.Будны” (2000, аўтар І.Голубеў); у Мінскай праваслаўнай епархіі  Кірыла Тураўскага (1995, аўтар Ю.Платонаў); у Полацку Еўфрасінні Полацкай (2000, аўтар І.Голубеў); у горадзе Зельва Гродзенскай вобласці Л.Геніюш (2002, аўтар М.Інькоў); на сядзібе  музея ў Старых Дарогах Л.Геніюш (2001, аўтар М.Інькоў), А.Бярозку (2001, аўтар У.Лятун), М.Багдановічу (2001, аўтар С.Вакар), А.Я.Багдановічу (2001, аўтар М.Несцярэўскі);  М.Ермаловічу ў гарадах Старыя Дарогі і Маладзечна (2002, аўтар У.Мелехаў).

Ён удзельнік Устаноўчых з’ездаў Беларускага Народнага Фронту, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Сумесна з сябрамі клуба “Спадчына” у 1985 годзе выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Савет Міністраў  БССР і Вярхоўны Савет БССР аб ушанаванні 125-х угодкаў студзеньскага паўстання 1863 года  пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў пераносу магілы М.Багдановіча ў Мінск. Адзін з актыўных заснавальнікаў таварыства “Бацькаўшчына”. Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак” (1991, Кліўленд, ЗША). Перадаў: Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Францыска Скарыны для музея імя Францыска Скарыны 169 твораў мастацтва (1989); Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 103 творы графікі (1983);  гораду Старыя Дарогі – 104 графічных творы, 17 медалёў, помнік Францыска Скарыны (аўтар С.Адашкевіч) – усе ў 1997 годзе.

Узначальвае Камітэт Ушанавання (заснаваны ў 1996), на рахунку якога ганаравана ордэнамі, кубкамі “Спадчыны”, медалямі звыш 250 дзеячоў навукі і культуры Беларусі.

За сваю дзейнасць на ніве нацыянальнага Адраджэння і захавання нацыянальнай спадчыны Камітэтам ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997); ордэнам Кірылы Тураўскага, двумя граматамі Мітапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта; медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў (14.11.2007). За ўдзел у мітынгах быў неаднаразова арыштаваны. За свае палітычныя перакананні і дзеянні тройчы быў зволены з працы выкладчыка БДУ.

Напісаў творы: “Вобраз змагара (Да 150-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага”,  Мн. 1988; “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве”, Мн. 1988; “Да пытання аб аўтарстве гравюр Скарыны”, (“Літаратура Беларусі”, вып. 17, с. 31 – 41, Мн. 1989); “Партрэты Скарыны” (“Полымя” № 1, 1990, Мн. с. 189 – 198); “Уладары старажытнай Беларусі” у сааўт. з А.Грыцкевічам (“Скрыжалі “Спадчыны”, № 2, Мн. 1996, с. 19 – 88).

Што можна прачытаць пра Анатоля Белаг: “Францыск Скарына і яго час” энцклапедычны даведнік (арт. Белы Анатоль Яўхімавіч), Мн. 1988, с. 264; “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 2. Мн. 1983 (арт. “Калекцыяніраванне”, с. 625); “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 4, Мн. 1997 (арт. “Календары”, с. 26 – 27);  “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 6, кн. 1, Мн. 2001 (арт. “Старадарожскі мастацкі музей”, с. 408; “Спадчына” с. 398); “Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў”, Мн., БДУ, 2001, с. 223, 313 – 314).

 

 


 

Прэзентацыя кнігі А.Белага

 

 

 

 

 

 

Кніга Анатоля Белага:  Раскрылі крылы музы

 

Каталог калекцыі прыватнага мастацкага музея А. Я. Белага ў горадзе Старыя Дарогі

 

 

 

 

 


 

 
Страты-2011
​​Папоўніў сёлетні сьпіс стратаў і стваральнік аднаго зь першых клюбаў творчай інтэлігенцыі «Спадчына» калекцыянэр Анатоль  Белы. Алесь Марачкін пра яго:

Анатоль Белы ля свайго музэю.
«Для мяне, як мастака, гэта фігура такога апантанага чалавека, які зьбіраў творы мастацтва і які арганізаваў у Старых Дарогах унікальны музэй па сваёй накіраванасьці да беларушчыны — там амаль што кожнага мастака ёсьць творы — увойдзе ў гісторыю як зьбіральнік, як арганізатар найперш гэтага музэю ў Старых Дарогах».

Згадаць усе імёны тых, хто не дажыў да сьветлых дзён вольнай радзімы, мы, на жаль, ня маем мажлівасьці. Але яны застануцца ў памяці родных, сяброў, паплечнікаў, калегаў, а іхныя справы назаўжды ўвойдуць у гісторыю і культуру незалежнай Беларусі.
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > Апошняя >>

JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL