Асноўная катэгорыя

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 520 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 



Асноўная катэгорыя




Вільня 1989

 

 

Вільня. 18 сакавіка 1989 г. 125-я ўгодкі з дня пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. Мітынг прадстаўнікоў мінскіх і віленскіх суполак.

 

25 чэрвеня 1989 г. Вільня. Турава гара. Дэлегацыя Устаноўчага з’езду БНФ “Адраджэньне” накіроўваецца на ўскладанне вянка на месца пакарання смерцю К.Каліноўскага. Вянок нясуць старшыня клуба “Спадчына” (Мінск) Анатоль Белы і старшыня клуба “Сябрына” (Вільня) Валянцін Стэх.

 

Вільня. 18 сакавіка 1989 г. Лукішская плошча. Ускладанне вянка на месца пакарання смерцю К.Каліноўскага старшынёй клуба “Спадчына” А.Белым і супрацоўніцай мастацкага музея Ларысай Барсуковай.

 

Вільня. 18 сакавіка 1989 г. Лукішская плошча. Месца пакарання смерцю К.Каліноўскага.

Дэлегаты Устаноўчага з’езда БНФ слухаюць прамову А.Белага.


Вільня. 18 сакавіка 1989 г. Лукішская плошча. Стаяць Язэп Янушкевіч, крайні справа Анатоль Белы.

 

Вільня. 18 сакавіка 1989 г. Лукішская плошча. Месца пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. Выступае Анатоль Белы.

 

Вільня. Каля Базылянскіх муроў (Віленскі універсітэт).

 


 

Паштовая папера з выявай партрэта Кастуся Каліноўскага. 1988 г., фармат А4, 500 экз.

 

Капліца ля вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна  (узведзена ў 1933 г.). Тут беларускія паўстанцы ўпершыню атрымалі перамогу над царскімі войскамі.

 

Карта бітваў і сутычак паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з расійскімі карнікамі ў 1863 – 1864 гг., складзеная Станіславам Зелінскім.

 

Экслібрыс-брэнд Анатоля Белага з выявай К. Каліноўскага. Паштовая папера. 500 экз.

 

Юзаф Каліноўскі.

 

Вільня. 1959 г. Мастак Пётра Сергіевіч каля сваёй карціны “Кастусь Каліноўскі і В.Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў”

 

Верасень 2003 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. “Конная скульптурная кампазіцыя “Кастусь Каліноўскі. 1863”. 2993. Дрэва, разьба. 180х180 см. Кіраўнік праекта Анатоль Белы, кардон – Анатоль Крывенка, разьба па дрэве народнага майстра Міхася Небышынца.

 

Верасень 2003 г. Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Першая конная скульптурная кампазіцыя ў Беларусі. Першы помнік К.Каліноўскаму ў гонар 155-годдзя паўстання 1863 г. у Беларусі пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага (дрэва, разьба, 180х180 см). Каля помніка стаяць Міхась Белы, Ягор Белы, Ала Белая, і рэзчык народны майстар Міхась Небышынец. Помнік манціравалі Міхась Белы, Ягор Белы, Анатоль Белы, Міхась Небышынец.

 

Старадарожскі нацыянальна-мастацкі музей А.Белага. Эскізны прает помніка “Кастусь Каліноўскі”. Аўтар Мікола Лышчык.  Гіпс таніраваны. 50х5-х25 см. 1992 г.

 

Красавік 2008 г. Вільня. Лукішкінская плошча. Месца пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. Каля помніка стаіць Анатоль Белы.

 

Кадр з кінафільма “Кастусь Каліноўскі”. Беларуская кінастудыя. 1928 г. Сцэнарый і рэжысура У.Гардзіна. У ролі К.Каліноўскага артыст Мікалай Сіманаў.

 

1 лістапада 1988 г. Траецкае прадмесце. Адкрыццё выстаўкі “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 г. у Беларусі” з калекцыі Анатоля Белага.

На пярэднім плане стаяць: А.Белы і кіраўніцтва Беларускага фонда культуры.

 

1 лістапада 1988 г. Траецкае прадмесце. Адкрыццё выстаўкі “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 г. у Беларусі” з калекцыі Анатоля Белага. Выставачная зала аб’яднання дзяржаўных літаратурных музеяў, Старавіленская, 14. Экспазіцыя выстаўкі.

 

22 студзеня 1986 г. Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Мендзялеева, 3.  Выступае пісьменнік і даследчык жыцця і дзейнасці К.Каліноўскага Генадзь Кісялёў. На гэтым пасяджэнні сябры клуба прынялі рашэнне аб напісанні звароту ў вышэйшыя партыйныя і савецкія органы наконт ушанавання 150-х угодкаў з дня народзінаў К.Каліноўскага і 125-годдзя студзеньскага паўстання 1863 года ў Беларусі.

 

Пасяджэнне клуба “Спадчына”. Мендзялеева, 3. Сябры клуба абмяркоўваюць зварот аб ушанаванні памяці Кастуся Каліноўскага.

 


 

У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

 

21 сакавіка 2010г. Вільні ўшанавалі чарговую гадавіну з дня смерці нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

22 сакавіка ў далёкі 1864 г. царскія акупанты павесілі на Лукішскай плошчы Вільні таго, хто змагаўся за нашу свабоду.
Такім чынам сёння тыя, хто лічыць сябе беларусам і неабыкавы да лёсу свае шматпакутнае Бацькаўшчыны сабраліся, каб аддаць памяць і даніну павагі слаўнаму сыну нашае зямлі. Беларусы могуць ганарыцца, што ў іх жыцці быў Кастусь Каліноўскі. І сёняшні дзень засведчыў пра гэта. Вуліцамі Вільні пад бел-чырвона-белымі сцягамі і старажытным гербам Пагоня пракрочыла калона беларусаў Вільні. І можна так сказаць, яны прайшліся апошнім зямным шляхам Кастуся Каліноўскага. Яго цела з Лукішскага пляцу царскія сатрапы перавезлі і пахавалі ў брацкай магіле на гары Гедыміна, дзе ў той час і стаяў расейскі гарнізон. Пасля рускія акупанты знішчылі і гэта месца, дзе спачываў вечным сном наш нацыянальны герой. І сёння беларусы, ушаноўваючы памяць слыннага сына свайго народа, прайшлі тымі месцамі, дзе наш герой адыходзіў у Нябесную Беларусь.
Прыемна было адзначыць, што ў гэты дзень сабраліся беларусы Вільні, якія прадстаўлялі многія накірункі і розныя палітычныя погляды. Кастусь Каліноўскі ў гэты дзень аб'яднаў разрозненныя шэрагі беларускай супольнасці крывіцкай Меккі.
Арганізатарамі былі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Беларуская нацыянальная памяць.

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
Прадмова

Кастусь Каліноўскі. Энцыклапедычны даведнік


На нашым партале сфармаваны новы раздзел прысвечаны Кастусю Каліноўскаму. Гэта сваеасаблівы энцыклапедычны даведнік пра нашага рэвалюцыйнага змагара “дзіцяці сусветнай рэвалюцыі” і яго паплечнікаў, якія прысвяцілі сваё жыццё за незалежнасць Беларусі. Іх лёс – гэта гісторыя гераічнага мінулага патрыётаў Айчыны. Дзякуючы барацьбе Каліноўцаў мы можам лічыць сябе іх нашчадкамі. У нашага народа ёсць выдатнейшы прыклад рэвалюцыйнай барацьбы за незалежнасць. Подвіг К. Каліноўскага натхняе нас на працяг змагання, якое яшчэ незавершана патрыётамі мінулых стагоддзяў. Яны перадалі нам свой вопыт: як арганізавацца, як стварыць умовы для барацьбы, якім ісці шляхам каб пазбегнуць паразы і чужацкай няволі, як перадаць сваім нашчадкам памкненні да незалежнасці і самастойнасці нашай любай Радзімы.

На першых старонках у “Дакументах” змешчаны факсімільныя тэксты сямі нумароў “Мужыцкай праўды”, а таксама “Пісьмы з-пад шыбеніцы”, знакаміты верш Кастуся Каліноўскага да Марыські. Матэрыял пададзены на латыні і адаптаваны кірылічным шрыфтом двух варыянтаў, што дае магчымасць успрымання тэкстаў. Такое зроблена ўпершыню.

У наступным раздзеле “Вакол постаці Кастуся Каліноўскага. Як гэта было” раскрываецца гісторыя паседжанняў клуба “Спадчына” і яго сяброў пра напісанне калектыўнага пісьма ў ЦК КПБ, Савет Міністраў Беларусі, Грамадскія арганізацыі і творчыя аб’яднанні наконт ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага ў сувязі з набліжэнем 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзя студзеньскага паўстання 1863 года на Беларусі.

У раздзеле “Пісьмо Першаму сакратару ЦК” падаецца сам тэкст і абгрунтаванне ўшанавання падзей паўстаня, арганізацыю шэрагу мерапрыемстваў прымеркаваных да дня нараджэння К.Каліноўскага. На прыканцы пісьма сябрамі клуба “Спадчына” прапанавалася правесці шэраг мерапрыемстваў. Устаноўка помнікаў у Мінску, Гродне, стварэнне музеяў паўстання ў Мінску, г.п.Свіслач, выданне твораў К.Каліноўскага, куды б увайшлі яго публіцыстычныя артыкулы з "Мужыцкай праўды", "Пісьмы з-пад шыбеніцы", матэрыялы следчай камісіі, успаміны пра дзейнасць К.Каліноўскага і іншых рэвалюцыянераў, матэрыялы і дакументы. Выданне матэрыялаў і дакументаў пра паўстанне 1863 г. у Беларусі. Факсімільнае выданне ўсіх вядомых нумароў "Мужыцкай праўды". Арганізацыю чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння К.Каліноўскага і 125-годдзю з пачатку паўстання 1863 г., мастацкіх выставак, стварэнне мастацкіх і дакументальных фільмаў, прысвечаных гэтым падзеям і г.д. Час паказвае, што ад году надрукавання гэтага пісьма-зварота Беларусь не стварыла ні воднага помніка герою, музеяў паўстання і рэвалюцыйнай барацьбы, не выдадзены поўны збор дакументаў паўстання і шмат чаго іншага. Дадзеная праблема застаецца актуальнай для ўсяго беларускага народа і па сённешні дзень. Зварот быў прыняты 19.02.1986 г. і надрукаваны  ў скарочаным варыянтце ў верасні 1986 г. у “ЛіМе” чамусьці не ад сяброў клуба “Спадчына”, а як асабісты зварот Анатоля Белага.

У наступным раздзеле “Кастусь Каліноўскі – дзіця сусветнай рэвалюцыі” падаецца тэкст кнігі А.Белага “Вобраз Змагара (да 150 годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага)”. У другой кнізе А.Белага “Вобраз К.Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве”, падаюцца ўсе, пачынаючы з 1863 года, выдадзеныя кнігі, публікацыі, мастацкія, музычныя і кіно-творы прысвечаныя К.Каліноўскаму. Гэты твор, які і па сённешні дзень з’яўляецца каштоўным даведнікам дзейнасці дзеячоў нашай культуры, якія ўшаноўвалі памяць нашага змагара.

Цікавым для даследчыкаў з’яўляецца раздзел “Творы па ўвасабленню вобраза Кастуся Каліноўскага”, дзе падаюцца публіцыстычныя матэрыялы з 1986 па 2008 гады, якія раскрываюць падзеі з нагоды святкавання юбілеяў К.Каліноўскага.

У раздзеле “Варыянты фотаздымкаў Кастуся Каліноўскага”  падаюцца тры іканаграфічныя фотапартрэты К.Каліноўскага і гісторыя іх знаходак і друкавання. Для гісторыкаў гэтыя фотаздымкі вельмі каштоўныя, таму што з’яўляюцца ўнікальнымі і даюць магчымасць больш шырокага карыстання сапраўдным іканаграфічным матэрыялам.

Адным з цікавейшых раздзелаў “Кастусь Каліноўскі. Энцыклапедычны даведнік”. У ім даецца матэрыял Зміцера Кузменкі “Чарнавы алфавітны спіс артыкулаў” для будучага энцыклапедычнага даведніка. Змешчаны каля 250 ключавых слоў, якія павінны перарасці ў артыкулы. З.Кузменка прыкаваны да ложка, але няспынна працуе для папулярызацыі дзейнасці К. Каліноўскага і гераічнай гісторыі Беларусі. Будзем спадзявацца, што гэты спіс ключавых слоў для энцыклапедыі будзе пашыраны ім і на кожнае слова пададзены артыкул. Звяртаемся да дзеячоў культуры і навукі каб адгукнуліся на юбілейны год і далучыліся да пашырэння гэтага чарнавога спіса энцыклапедыі ў напісанні артыкулаў. Гэта стане ўсенароднай экапедыяй пра К.Каліноўскага.

Наступны раздзел прадстаўлены Каталогам “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі”. Пададзены звыш 125 ілюстрацый мастацкіх твораў К.Каліноўскага пачынаючы з першых яго партрэтаў ад мастакоў П.Сергіевіча і Я. Драздовіча і да мастакоў нашых дзён. Прадстаўлены поўны макет каталога. На сённяшні дзень неабходна падаць вялікую колькасць фотапартрэтаў паплечнікаў К.Каліноўскага, іх біяграфіі, сабраць усе матэрыялы паўстання ў электроннай версіі. Спадзяемся, што грамадскасць Беларусі адгукнецца на гэтую важную справу. Гісторыя нашага рэвалюцыйнага руху і змагання без энцыклапедычнага даведніка пра К.Каліноўскага не можа быць поўнай. Яна зробіць прарыў у раскрыцці гераічнага змагання за незалежную Беларусь. Толькі такая гісторыя стварае нацыянальную годнасць усяго нашага шматпакутнага народа.


Пётра Русаў

краязнаўца, гісторык.

 
Да чытача. Кастусь Каліноўскі (чарнавы біяграфічны артыкул)

 

Кастусь Каліноўскі

(энцыклапедычны даведнік)

 

Падрабязней...
 
Макет каталога

 

 

Падрабязней...
 
Кастусь Каліноўскі. Фотаздымкі

 

 

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 6