Дзень у гiсторыi Беларусі - ЯКАВЫ, ЗАХАРЫ І ВАСІЛЬ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1144 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

82.6%UNITED STATES UNITED STATES
8.4%BELARUS BELARUS
2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%KUWAIT KUWAIT
1.4%GERMANY GERMANY
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 




Дзень у гiсторыi Беларусі

Падзея 

Загаловак:
ЯКАВЫ, ЗАХАРЫ І ВАСІЛЬ
Дата адзначэння:
05.04.2017
Where:
Народны каляндар -
катэгорыя:
Святы

Падрабязнае апiсанне падзеi

5/23. Нікан, Лідзія, Васіль.

 


5 красавіка - Якавы, Захары і Васіль Мангазейскі.

З першых праталін сарокі на будоўлі. Каму б з адным гняздом зладзіцца, а белабокія ладзяць адразу некалькі: трывалае, з дахам, з падмуркам з гліны - птушанят песціць, яшчэ два-тры - для адводу зайздросных вачэй. Здатныя сцягнуць што дрэнна ляжыць, нікому не вераць, па сабе яны пра іншых судзяць. Хто ні едзе, ні ідзе, запускаюць ўслед шчокат. Застаецца махнуць на іх рукой:

- Заладзіла сарока ў дзень Якава адно пра ўсякага!

 

 

5 красавіка-Захарава ачышчэнне

 

У гэты дзень парадак у хаце наводзяць, абрадавыя вогнішчы за вёскай паляць. Народжаны ў гэты дзень строга сочыць, ці з кожнай хаты вынеслі ў агонь зляжалую за зіму ў матрацах салому, ці наводзяць чысціню вяскоўцы ў адрыне, ці мыюць дзеўкі святліцы?

 

 

Па ўсёй вёсцы цягнуўся дух горкіх запараных траў: чабора, крапівы, мяты. Цудоўнымі травянымі настоямі вымывалася ў гэты дзень у хатах падлога.

Народжаны ў гэты дзень, лічылі старыя, хутка кеміць, не губляецца, ведае, як справіцца з сілай нячыстай: заказвае ў храме набажэнствы і просіць святара высвянціць тыя двары, дзе з наступам вясны наваліліся ўсялякія пошасці.

Адзначалі, што даслала вясна ганца-берасцянку да ганка, птушачак такіх. Часам і аб народжаным у гэты дзень казалі: "Яму цяпла не дастае. Дрыжыкі яго асільваюць" У выпадку раптоўнай хваробы старыя раілі хвораму прыціснуцца дужа да асіны і сказаць:

Асіна! Асіна!

Вазьмі маю ліхаманку!

Дай мне леготу!

 


Асіна,  як было прыкмечана, валодае здольнасцю памяншаць болі, ухіляць дрыжыкі. І для гэтага не трэба цэлага дрэва, дастаткова галінкі або асінавага паленца. Дбайныя гаспадары для застрашвання нячыстай сілы ўтыкалі галінкі асіны па кутах агарода. Бо для тых нячыстых духаў, якія знясільваюць сілы  дакрананне да зялёнай даўкай асінавай кары - смяротна.

 

 

5 - Нікан - Дзень вялебнага Нікана, заступніка шашачнай гульні.

Калі к гэтаму дню зайцы ў лясах яшчэ не аблезлі, то халады пратрымаюцца доўга

5 красавіка – Дзень Прмч. Нікана і 200 вучняў яго, якія з ім мучыліся.

Вялебны Нікан шмат гадоў служыў ігуменам Кіева-Пячэрскага манастыра.

Памёр вялебны Нікан у глыбокай старасці.

Па народным календары. Берасцянка прылятае. Зазывалі птушак да ганка, частавалі дробкамі, зярняткамі, і льняным насеннем.

 

 

5 красавіка – Дзень Праведнага Васіля Мангазейскага.

Venue

Раздзел:
Народны каляндар

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
  9
15

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24