Дзень у гiсторыi Беларусі - БЛАГАВЕСНІК

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 258 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

82.8%UNITED STATES UNITED STATES
8.3%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%KUWAIT KUWAIT
1.4%GERMANY GERMANY
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 




Дзень у гiсторыi Беларусі

Падзея 

Загаловак:
БЛАГАВЕСНІК
Дата адзначэння:
06.04.2017
Where:
Народны каляндар -
катэгорыя:
Святы

Падрабязнае апiсанне падзеi

Благавеснік – дзень перад Благавешчаннем. На Століншчыне кажуць: “Не так бойся Благавешчання, як бацькі яго. Благавеснік – гэта бацька Благавешчання”.

 

 

6/24. Захар, Арцём, Сцяпан, Пятро, Якуб. Пярэдадзень вялікага свята Благавешчання. На Віцебшчыне не дазвалялася снаваць кроснаў пад пагрозай, што гэтак можна «заснаваць дождж» на ўсё лета, а ў дадатак будзе хварэць той, хто стане насіць тканіну з такой асновы.

 

 

У некаторых мясцовасцях калісьці ў гэты дзень адзначалася «свята камаедзіцы» — у гонар мядзведзя.

 

 

На стол падаваліся адмысловыя раслінныя стравы (з сушанага рэпніку, з аўса), у тым ліку і гарохавыя камы, якія і далі назву святу.

 

 

Пасля абеду ўсе хатнія клаліся і, не засынаючы, штохвіліны, як мага павольней, перакочваліся з боку на бок, стараючыся нагадаць пераварочванне мядзведзя ў бярлозе.

 

 

Рабілася гэта дзеля таго, каб мядзведзь абудзіўся ад зімовай спячкі (абуджэнне звязвалі менавіта з днём Благавешчання). Гэтак сустракалі яго з добрымі пажаданнямі, каб не шкодзіў людзям улетку.

Venue

Раздзел:
Народны каляндар

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
  9
15

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24