Дзень у гiсторыi Беларусі - БЯРЭШЧАННЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 535 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

82.6%UNITED STATES UNITED STATES
8.4%BELARUS BELARUS
2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%KUWAIT KUWAIT
1.4%GERMANY GERMANY
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 




Дзень у гiсторыi Беларусі

Падзея 

Загаловак:
БЯРЭШЧАННЕ
Дата адзначэння:
11.04.2017
Where:
Народны каляндар -
катэгорыя:
Святы

Падрабязнае апiсанне падзеi

 

 

У гэты дзень казалі: "Стаіць дрэва колерам зялёна. У гэтым дрэве - чатыры ўгоддзя: першае - хворым на здароўе, другое - людзям студня, трэцяе - ад зімы святло, чацвёртае - лядашчым спавіванне".

Калі бяроза першай распускаецца  - чакай сухога лета, калі алешына - мокрага.

З бярозы ўвесну шмат соку цячэ - лета будзе дажджлівае.

Берасціць - гэта ўвінаць, звязваць бяростаю. "У агні хрысціцца, бяростай спавіваецца",- сказана аб гаршку, самым старажытным посуду нашых продкаў. Бярэшчанне - гэта праца з бяростай, гэта ахвяра самой бярозы - ва ўсіх жыццёвых патрэбах быць угоддзем чалавеку.

 

 

Ад яе - дзяркач, каб падлогу мясці; верацяно, каб нітку прасці; лазневы венік, бярозавыя почкі, лісце, каб здароўе выправіць; бяроста, каб карзінкі, кошыкі, салоніцы плесці, гаршкі бярэсціць; пастолі - даўно былі самым хадавым абуткам; без лучыны - у хаце святла не было; з бяросты гналі дзёгаць - вельмі гаючую вадкасць. Дзёгцем змазвалі восі колаў, лячылі каросту, рожыстыя запаленні.

Белая бяроза ды дзёгаць чорны.

 

 

Хвалебны быў і бярозавік. Удосталь трэба было піць гэтую гаючую вільгаць, што і кроў чысціць і нямоглага здаровым зрабіць.

 

11 красавіка - Маркаў дзень

Дзень Марка, Кірылы. У гэты дзень слухалі бярозы, збіралі і пілі бярозавік.

 

 

Вясна сухая - восень ранняя.

Чакалі прылёт сітавак, а неўзабаве пасля іх прылёту і крыгаход пачынаўся

11 красавіка – Дзень Мчч. Марка, еп. Арафусійскага, Кірылы дыякана і іншых.

Venue

Раздзел:
Народны каляндар

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
  9
15

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24