Дзень у гiсторыi Беларусі - ВОГНІШЧА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 225 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

82.8%UNITED STATES UNITED STATES
8.3%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%KUWAIT KUWAIT
1.4%GERMANY GERMANY
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 




Дзень у гiсторыi Беларусі

Падзея 

Загаловак:
ВОГНІШЧА
Дата адзначэння:
13.04.2017
Where:
Народны каляндар -
катэгорыя:
Святы

Падрабязнае апiсанне падзеi

13/31. Іпацій, Іона, Інакенцій, Веніямін.

 


У далёкія часы нашы продкі звалі сябе Вогнішчамі. У глухіх лясах яны адваёўвалі сабе месца пад селішчы. Цяжкая гэта была праца - пад корань лес секчы, векавыя дрэвы валіць. Секлі дрэвы на аблюбаваным месцы ўзімку. Рабілі не дзеля знішчэння, а з думкай аб захаванні і павялічэнні  рода свайго. На высечках разводзілі вогнішча: палілі абрубленыя галінкі, кару і, самае галоўнае, выпальвалі пні перад карчаваннем. Гаспадара высечкі, главу радавога вогнішча, звалі вагнішчаніным. Пазней вагнішчане станавіліся аратымі, сейбітамі - мужамі, якія паднімалі свой род.

 

 

13 красавіка нашы продкі ўшаноўвалі вогнішча, успамінаючы з падзякай і любоў’ю сваіх продкаў, якія здолелі знайсці і абжыць гэтае месца. На хлебную ніву або на грады, яшчэ пакрытыя снегам, выносілі сяляне з печы падпаленыя галавешкі, вуглі, разводзілі агонь, праз які гаспадар роду пранасіў сохі і бароны. "Трымайся мацней сохі і бароны"- успаміналі наказ продкаў. Была даўно саха адмысловая, званая вогнішчавай. Была яна з прамымі лямешамі, якія лягчэй скакалі праз карані дрэў. Гаспадар, араты, прасіў у сахі: "Маці сошка, залатыя рожкі, зыб зямельку!"

 


Той, хто ў гэты дзень нарадзіўся, той агню не баіцца. Той можа не абпякаючы падэшвы ног, хадзіць па гарачым вуглям. Мужчыну, які нарадзіўся 13 красавіка звалі вагнішчаніным, жанчыну - вагнішчанкай.

Жанчына, народжаная ў гэты дзень, несла ў поле вугаль, разводзіла агонь, траву леташнюю паліла, праз які сяляне праносілі сохі і бароны.

Калі лёд на рэках і азёрах сыходзіць хутка, то год павінен быць лёгкі і добры

 

 

13 красавіка – Дзень свяціцеля Іёны, свяціцеля Інакенція.

Царква адзначае дзень святога Іёны, свяціцеля Інакенція і вялебнага Іпація.

За сваю набожнасць святы  Іёна, кажуць, валодаў дарам цудатварэння і вяшчунства.

13 красавіка - Іпаціяў дзень, святамучаніка Іпація Цудатворца.

Іпацій, цэлебнік Пячэрскі. Ён шануецца тымі, хто не мае дзяцей, а маці, якія кормяць, малака дадасць і ў вядомым  "Паданні пра святых" яму належыць адмысловая малітва пра збаўленне ад бесплодства.

Venue

Раздзел:
Народны каляндар

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
  9
15

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24