Дзень у гiсторыi Беларусі - МАРТЫН-ЛІСАГОН

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1123 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

82.6%UNITED STATES UNITED STATES
8.4%BELARUS BELARUS
2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%KUWAIT KUWAIT
1.4%GERMANY GERMANY
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 




Дзень у гiсторыi Беларусі

Падзея 

Загаловак:
МАРТЫН-ЛІСАГОН
Дата адзначэння:
27.04.2017
Where:
Народны каляндар -
катэгорыя:
Святы

Падрабязнае апiсанне падзеi

27/14. Марцін, Антон, Іван, Астап, Ардальён.

27 - Мартынаў дзень. Мартын - лісагон. Вароніна свята. Дзень прысвечаны рудой Лізавеце Патрыкееўне і птушцы чорнай - крумкачу.

Па прыметах паляўнічых, гэта дзень перасялення лісіц са старых у новыя норы. Лічыцца, што першыя тры дні і тры ночы сваіх уваходзін бываюць яны і сляпыя, і глухія. "Лісіцы капаюцца між пнёў, бягуць на людзей". "На Мартына курыная  слепата на лісіц нападае". У гэты дзень заўважаюць, што крумкач купае сваіх дзяцей і адпускае іх на асобнае сямейнае жыццё.

 

 

Калі на палях шмат хвашчу, то ўраджай аўса будзе добрым

Па заслугах: абразы малявалі, як крумкач Іллю Прарока ў пустэльні забяспечваў пражыткам.

"Стары крумкач міма не крумкне" - небяспечным было да чорнага стаўленне. "Варона крумкае да непагадзі, крумкач - да няшчасця".

Сягоння ў чорнага імпрэза: растае снег, гінуць дзікія жывёлы ў паводку - то вось яму баль-сталаванне!

 

 

А ў рудой лісіцы бяда. Па грахах яе напала мора, пакутуе кума курынай слепатой: трое сутак ходзіць, на людзей натыкаецца.

Гэта і праўда, і няпраўда. Сапраўды, абзавядучыся норамі, лісы, пагружаныя ў клопаты, губляюць на нейкі час палахлівасць. Сярод белая дня іх бачыш поплеч паселішчаў, на раллі, сенажацях.

"У чыстым полі круціцца".  Патрыкееўна ў казках, прыказках шчодра ўзнагароджана хітрасцю: "семярых ваўкоў ашукае" і "ад дажджу пад бараной схаваецца". Спрытная, разумная, адна цёмная пляма:  "і ў сне курэй скубае".

 

 

Па-за сумневам, красавік - снегагон. Сонечнік, ён зямлю парыць. Рэкі, азёры разліваюцца, вадаліў "усіх напоіць".

Ну а калі на двары холад, сцюжа?..

Лес вінаваты: снег аселы, крупчасты, пластамі ляжыць пад елкамі, хвоей, ледзь-ледзь прапускае прамяні сонца скрозь ігліцу.

Уся надзея, што "Пуд снег пужне" - не дажджамі, а легкадумнай цеплынёй!

 

 

 

27 красавіка – Дзень св. Марціна-спавяданнік, папы Рымскага.

Лісагон.

Такая назва дадзена св. Марціну ад таго, што гэтым часам звычайна, лісіцы перасяляюцца са старых нор у новыя і на іх нападае слепата, званая курынай, і яны становяцца вельмі лёгкаю здабычаю паляўнічых.

 

Па царкоўным календары царква паважае памяць святых пакутнікаў Антонія, Іяана і Яўстафія Літоўскіх.

 

27 красавіка - Вароніна свята. Птушыныя засцярогі.

 

Чаму наш народ адвёў у сваім календары свята крумкачу? Спрадвеку гэта птушка славілася прарочай істотай, тонкім знаўцам чалавечай натуры, умелай распазнаваць дабро і  зло, караючай па-свойму, па-птушынаму, за сквапнасць, за жорсткасць.

Нашы продкі верылі, што крумкач свядома ўмешваецца ў іх жыццё. Калі разганяе над нечай раллёй ці садам-гародам іншых пташак-нездарма. Якая віна, моцны грэх вітае над уладальнікам гэтых угоддзяў.

 

 

Але караючы не значыць толькі караючы. Несквапным і незавіслівым крумкач спрыяе, часта адкрывае запаветныя дзверы, кіроўныя да выканання жаданняў.

Вясна. Крумкач і яго выбранніца доўга кружаць адно над адным, то паварочваючыся на спіну, то імкліва, быццам камяком, валячыся на зямлю. І пры гэтым яны не зводзяць сябар з сябра вачэй. На высокім дрэве пачынаюць яны віць гняздо. Пакуль вараніха сядзіць на яйках, крумкач ёй дакладна прыслугоўвае. Гэтыя птушкі неразлучныя навек. Яны, як і людзі, адчуваюць і сустракаюць вясну, толькі  па-свойму. Адчуўшы цёплы подых ветрыка, яны радасна крыламі махаюць, як быццам абдымаюцца ў знак гэтага цудоўнага моманту. Яны добра ведаюць звычкі сябар-сябра, імкнуцца дагадзіць адзін аднаму, і часта крумкач пакідае вараніхе лепшыя кавалачкі. Пабудаванае гняздо яны не пакідаюць, ахоўваюць і абараняюць яго.

 

 

Нашы прадбачлівыя продкі заклікалі птушак у гэты дзень да град, да яшчэ не кранутай плугам раллі. Калі гаспадыня жадала, каб крумкачы сталі вартаўнікамі для куранятаў і пасвілі б іх ад лісіц і каршуноў, то яна спяшалася залагодзіць птушак.

Для гэтага варылася каша.  Кашу клалі ў патэльню і выносілі ў двор. Там перакульвалі патэльню дагары дном. Папярэдне начышчанае дно ззяла і прыцягвала цікаўных прарочых птушак. Пасля патэльня прыбіралася, крумкачы дзюбалі кашу.  І ўжо не забывалі пра гаспадарскую дабрыню.

Каб не патрапіць у сеткі бяды, роспачы, засмучэння, нашы продкі абавязкова прасілі птушак быць веснікамі дакладнага шляху:

Уся птушыная брація, апей!

Сонечным прамянём, што мячом,

ды будзе рассечана ўсякая сіла,

усякі намер злы,

што сеткай навіс перад мною!

 

 

27 красавіка – Дзень Свяціцеля Марціна спавяданніка, Папы Рымскага (655). Пакутнікаў Антонія, Іяана і Яўстафія Літоўскіх (1347). Віленскага абраза Божай Маці.

Venue

Раздзел:
Народны каляндар

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
  9
15

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24