Дзень у гiсторыi Беларусі - Клуб “Спадчына”

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 1130 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

82.6%UNITED STATES UNITED STATES
8.4%BELARUS BELARUS
2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%KUWAIT KUWAIT
1.4%GERMANY GERMANY
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 




Дзень у гiсторыi Беларусі

Падзея 

Загаловак:
Клуб “Спадчына”
Дата адзначэння:
27.04.2017
Where:
Наш люстрадзен -
катэгорыя:
Клуб

Падрабязнае апiсанне падзеi

2007 г. Вечар клуба “Спадчына”. Музей гісторыі і культуры Беларусі. Прэзентацыя кнігі “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Мікола Ермаловіч” і ўшанаванне 86-х угодкаў з дня нараджэння Міколы Ермаловіча (29 красавіка1921 г.).Гістарычны музей для правядзення вечара, прысвечанага выдатнаму гісторыку,выбраны невыпадкова: тут па праву павінны захоўвацца яго кнігі, навуковыя працы, успаміны аб ім. Гэта лепшае ўшанаванне памяці нашага Ганаровага сябра.  Уступнае слова сказаў старшыня клуба “Спадчына” Анатоль Белы. Сваімі меркаваннямі падзяліўся дырэктар музея Сяргей Уладзіміравіч Вечар. Пра жыццёвы шлях гісторыка і яго ўклад у развіццё гістарычнай навукі расказаў пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнавец,рэдактар,  адзін са складальнікаў кнігі Анатоль Валахановіч. Аб яго літаратурнай дзейнасці распавяла Надзея Сармант.Прафесар Мікола Савіцкі адзначыў філасофскую накіраванасць яго дысідэнцкіх“Гутарак…”. Свой верш “Слова пра Міколу Ермаловіча” прачытаў паэт Яўген Гучок.Пранікнённа гучалі вершы і “Гутаркі…” Міколы Ермаловіча ў выкананні вядомага артыста і змагара за беларускасць Валерыя Мазынскага. Свой погляд на жыццё і дзейнасць Міколы Ермаловіча выказалі паэт Сяргей Панізнік і прафесар Аляксей Саламонаў. Песні, прысвечаныя памяці Ганаровага сябра, выканалі вядомы бардАндрэй Плясанаў і артыст філармоніі Уладзімір Цімашэвіч. Прайшла прэзентацыя алейнай карціны “Гісторык Мікола Ермаловіч” (мастак Анатоль Крывенка) і вялікайалейнай карціны народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка, прысвечаная100-годдзю з дня выхаду ў свет газеты “Наша ніва” (карціна напісана да 25 сакавіка 2007 г.).Гасцямі вечара былі родная дачка Міколы Ермаловіча Алена Ермаловіч і пляменніца Людміла Собаль. Музею, бібліятэкам, выступоўцам, журналістам, удзельнікам вечара прэзентавана 25 кніг.

 

Venue

Раздзел:
Наш люстрадзен

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
  9
15

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2017  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     
16
24