Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 455 госцяў анлайн
КАВАЛЕЎСКАЯ Софія |
(1853— 22.2.1918)
Беларуская фалькларыстка, этнограф i пісьменніца. Нарадзілася ў в. Малыя Бакшты Маладзечанскага рна. Вывучала матэрыяльную i духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне. Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцы Маладзечна i Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры вуснапаэтычнай творчасці. Выдала кнігу «Мінскія абразкі 1850—1863 гг.» (1912) пра гісторыю Мінскай гімназіі i яе выкладчыкаў, тэатр, памятныя мясціны горада. Г.А.Каханоўскі. |