Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 447 госцяў анлайнКАВАЛЕЎСКІ Восіп |
Міхайлавіч (1800—78)
Філолаг, манголазнавец. Нарадзіўся ў Гродне. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі i на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта. У 1824 накіраваны ў Казанскі універсітэт для вывучэння мусульманскіх моў (арабскай, персідскай i татарскай). У той час там была створана кафедра мангольскай мовы, для якой не было спецыялістаў нават за мяжой. Было вырашана знайсці сваіх вучоных, якія б вывучылі гэту мову. Выбар выпаў на К. i А.В.Папова, якіх у 1827 накіравалі ў Іркуцк для заняткаў па авалоданні i ўдасканаленні ведання мангольскай мовы. К. падарожнічаў па Бураціі, a ў 1830 яго прыкамандзіравалі да духоўнай місіі, якая накіроўвалася ў Пекін. Там К. прабыў некалькі месяцаў. Пасля вяртання ў Казань ён прызначаны ад'юнктам, а потым ардынарным прафесарам мангольскай мовы ва універсітэце. У сувязі з поўнай адсутнасцю вучэбных дапаможнікаў К. ў 1835 склаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы», у 1836—37 — «Мангольскую хрэстаматыю», у 1844— 49 — «Манголарускафранцузскі слоўнік». За апошнюю капітальную працу яму прысуджана Дзямідаўская прэмія. Апрача пазначаных прац К. надрукаваў у перыядычных выданнях шэраг артыкулаў на філалагічныя тэмы, пераклаў на польскую мову творы «Аб высокім» Лонгіна i «Метамарфозы» Авідзія. 3 1845 працаваў дырэктарам 2й гімназіі i вучылішчаў Казанскай губ. У 1856—60 рэктар Казанскага унта. У 1862 пераведзены ардынарным прафесарам i дэканам гісторыкафілалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта. Памёр у Варшаве. |