Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 448 госцяў анлайнКАЙГАРОДАЎ Дзмітрый |
Нічыпаравіч (31.8.1846— 11.2.1924)
Біёлаг, фенолаг, натуралістпапулярызатар, педагог. Нарадзіўся ў Полацку. У 1856—63 вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, у 1863—65 — у ваенных вучылішчах. У 1867—73 служыў афіцэрам на парахавым заводзе ў Пецярбургу. Але з ранняга дзяцінства адчуваў вялікую цягу да прыроды, жаданне сур'ёзна заняцца прыродазнаўствам. У 1868 ён паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбургскага земляробчага (пазней ляснога) інстытута, які скончыў у 1871 i з 1875 загадваў там кафедрай лясной тэхналогіі i ляснога інжынернага мастацтва, выкладаў гэтыя дысцыпліны студэнтам. У 1882—1905 прафесар Пецярбургскага ляснога інстытута. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі ездзіў у Германію, Аўстрыю, Швейцарию, Францыю, Швецыю. Апошнія гады жыцця працаваў у Лясным аддзеле Дзяржаўнага інстытута доследнай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі. К. увайшоў у гісторыю айчыннага прыродазнаўства як таленавіты папулярызатармастак прыродазнаўства, як аўтар навуковапапулярных кніг, што неаднаразова перавыдаваліся: «Гутаркі пра рускі лес» (1879, 1880—81), «3 зялёнага царства» (1888), «Збіральнік грыбоў» (1888, 1891), «Нашы веснавыя кветкі» (1910), «Нашы летнія кветкі» (1912) i інш. Яго кнігі, адметныя маляўнічым апісаннем прыроды, садзейнічалі развіццю цікавасці да заняткаў прыродазнаўствам, выхаванню беражлівых адносін да прыроды, яе рацыянальнага выкарыстання. Ён адзін з заснавальнікаў у краіне школьнай экскурсійнай справы i феналогіі. Яго назвал! бацькам рускай феналогіі. К. правёў вялізную колькасць прырода знаўчагістарычных экскурсій з выкладчыкамі прыродазнаўства. 3 1871 i да самай смерці ён вёў феналагічныя запісЫ ў наваколлях Пецярбурга. К. першы ў дарэвалюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, што паслужыла асновай яе біякліматычнага раянавання. Склаў ён i серыю феналагічных карт веснавога прылёту птушак «3 птушынага царства» (1892). Літ.: Ремизов Г.А. Отец русской фенологии // Земля и люди: Геогр. календарь 1959. М., 1958 |