Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 442 госцяў анлайнКАЛІНОЎСКІ Віктар |
Отан Сямёнавіч (21.4.1833 — 6.11.1862)
Археограф, удзельнік нацыянальнавызваленчага руху 1860х гадоў. Старэйшы брат К.С. Каліноўскага. Нарадзіўся ў в. Мастаўляны на Гродзеншчыне (цяпер у Беластоцкім ваяв., Польшча). 10 гадоў (з 1841) вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1851 у сувязі з переводам гімназіі са Свіслачы ў Шаўлі (цяпер Шаўляй, Літва) пераехаў у Гродна, дзе ў 1852 скончыў Гродзенскую гімназію i ў тым жа годзе пастушу на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. У 1856 нечакана пакінуў вучобу ва універсітэце i перабраўся ў Пецярбург. Як член Віленскай археаграфічнай камісіі выконваў там яе даручэнні па вывучэнні старадаўніх рукапісаў з гісторыі Беларусі i Літвы. Вынікі навуковай працы К. былі выкарыстаны ў публікацыях камісіі. Расійскі гісторык i пісьменнік М.І.Кастамараў ахарактарызаваў К. ў сваіх успамінах як чалавека высокай эрудыцыі, захопленага археалогіяй i гісторыяй свайго краю, якога можна было назваць «хадзячым каталогам самых дробных звестак пра мінулы побит гэтых мясцін» (Костомаров Н.И. Автобиография. М., 1922. С. 259— 260). Вядома, што К. вельмі цікавіўся гісторыяй антыфеадальнага паўстання Налівайкі, вызваленчай барацьбы Б.Хмяльніцкага i інш. У 1858—62 ён быў адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу, вербаваў туды новых членаў, наладжваў сувязі з іншымі арганізацыямі, сябраваў з З.Серакоўскім i Я.Дамброўскім. Да навуковай дзейнасці К. імкнуўся далучыць i малодшага брата, на якога ён меў значны ўплыў. Відавочна, што не
Гарадскі пасёлак Свіслач. Забудова центра ў 2й палове 19 ст. 3 малюнка И. Орды. 1868.
Пецярбург. Публічная бібліятэка імя М.Я.СалтыковаШчадрына.
без яго ўздзеяння фарміраваўся светапогляд будучага кіраўніка паўстання. Памёр ад сухотаў у фальварку Якушоўка Ваўкавыскага пав.
Літ.: К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988. С. 102— 105. |