Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 446 госцяў анлайнКАРЖАНЕЎСКІ Іосіф |
Іванавіч (19.3.1806—21.5.1870)
Беларускі вучоны ў галіне хірургіі i інфекцыйных хвароб, доктар медицины. Нарадзіўся ў Слуцку Мінскай губ. Скончыў Нясвіжскую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. Працаваў пры універсітэце памочнікам празектара анатоміі. У 1829 абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. У 1831 пакінуў службу i паехаў у БрэстЛітоўск i Віцебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з халерай. У 1832 памочнік празектара хірургічнай клінікі Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. У 1835 экстраардынарны прафесар, выкладаў дэсмургію (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 1837—39 займаўся ў лепшых універсітэцкіх клініках за мяжой i па вяртанні ў 1840 прызначаны экстраардынарным прафесарам i дырэктарам акадэмічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 застаўся паза штатам i займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні з 1842. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі. |