Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 448 госцяў анлайнКАСОВІЧ Пётр |
Самсонавіч (Сямёнавіч; 16.9.1862— 13.8.1915)
Фізіёлаг раслін, глебазнавец, педагог. Нарадзіўся ў г. Горкі на Магілёўшчыне. У 1887 скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізікаматэматычнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Яго першае навуковае даследаванне «Паходжанне азоту ў раслінах» адзначана залатым медалём. Блізкай па тэме была i яго магістэрская дысертацыя «Да пытання аб засваенні раслінамі свабоднага азоту» (1895). Акрамя універсітэта скончыў Пятроўскую (цяпер ІДіміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію (вучань І.А.Сцебута i К. А.Ціміразева) i пакінуты пры акадэміі на 3 гады стэпендыятам на кафедры земляробства. 3 1891 прыватдацэнт Маскоўскага універсітэта. Удасканальваў веды ў 1892— 94 у навуковых установах Германіі, Галанды!, Бельгіі, Францыі, найбольш у Гётынгене ў сельскагаспадарчай лабараторыі А.Коха i ў Парыжы ў Пастэраўскім інстытуце ў Дзюкло. 3 1894 i да канца дзён сваіх прафесар кафедры глебазнаўства ў Пецярбургскім лясным інстытуце. 3 1905 па 1911 (з невялікім перапынкам) з'яўляўся выбарным дырэктарам гэтага інстытута. 3 1895 член Вучонага камітэта Міністэрства народнай асветы, з 1897 член Вучонага камітэта Міністэрства земляробства i дзяржаўнай маёмасці. Загадваў сельскагаспадарчай хімічнай лабараторыяй пры гэтым міністэрстве, арганізаваў там вялікую лабараторыю па даследаванні глеб. У 1900 заснаваў «Журнал опытной агрономии», у якім змясціў шэраг цікавых прац па батаніцы, глебазнаўстве, аграноміі i інш. Аўтар «Асноў вучэння пра глебу» (1911), «Кароткага курса агульнага глебазнаўства» (1912) i інш.
Літ.: Памяти профессора Петра Самсоновича Коссовича: (Сб. ст.]. П., 1916. |