Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 443 госцяў анлайн
КАТОВІЧ Іаан |
Антонавіч
Віленскі праваслаўны свяшчэннік, археолаг. Звесткі пра месца, час нараджэння i смерці не захаваліся. 3 1869 рэдагаваў часопіс «Литовские епархиальные ведомости», у якім змясціў шмат артыкулаў па царкоўных питаниях. У артыкулах «Богагалоснік, яго значэнне i выкарыстанне ў народзе» (1866), «Пра праваслаўныя цэрквы ў г. Кобрыне» (1869), «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю i пра наведванне яе праваслаўнымі» (1875—79) ёсць звесткі па археалогіі Беларусі i Літвы. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы «Прац дзевятага археалагічнага з'езда ў Вільні» (1893; т. 1—2, 1895— 97). |