Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 186 госцяў анлайнЧАРОТ Міхась |
ЧАРОТ Міхась (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч; 07.11.1896, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на – 14.12.1937), беларускі пісьменнік, грамадскі і культурны дзеяч. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1917). Супрацоўнік газеты “Савецкая Беларусь” (1920 – 1929). Ініцыятар стварэння і кіраўнік (з 1923) літаратурнай арганізацыі “Маладняк”. Друкаваўся з 1918 г. Яго паэзія рамантычна акрыленая, прысвечана рэвалюцыйным падзеям у Беларусі, жыццю вёскі 1920-х гадоў. У 1937 г. арыштаваны як член “контррэвалюцыйнай арганізацыі беларускіх нацдэмаў”. 28 кастрычніка 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і 29 кастрычніка расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск). “Міхась Чарот – пісьменнік, грамадскі дзеяч”. 1983. Сухая іголка. 28х18,5 см.
|