Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 455 госцяў анлайнКОРСАК Юліян |
(13.2.1806— 30.8.1885)
Паэт i перакладчык. Нарадзіўся ў Слоніме. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—26). 3 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў в. Страла (Дзятлаўскі рн). Апошнія гады жыцця правёў у Навагрудку. Пісаў на польскай мове. Аўтар кніг «Вершы» (1830, 2е выданне 1836) i «Новыя вершы» (т. 1—2, 1840), куды ўвайшлі творы з беларускай тэматыкай: «Да Немана», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А.Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. На польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф.Шылера, Дж.Байрана, У.Шэкспіра. Некаторыя вершы К. («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку С.Манюшкам. У.Сыракомля прысвяціў К. артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).
Літ.: Korespondencja filomatow. Т. 5. Krakow, 1913. |