Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 439 госцяў анлайнКРАСІНСКІ |
(Скорабагаты) Валяр'ян (1795—22,12.1855)
Друкар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся на Беларусі. Адукацыю атрымаў на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта (1818—22). 3 1822 працаваў асэсарам у Варшаве. У 1828 распачаў выданне універсальнай энцыклапедыі, аснову якой складаў пераклад нямецкага энцыклапедычнага лексікона («Conversations Lexicon»), дапоўненага артыкуламі мясцовай тэматыкі. Для рэалізацыі гэтага прадпрыемства К. набыў неабходнае абсталяванне i заснаваў першую ў Полыпчы стэрэатыпную друкарню ў Варшаве. Першым яго выданнем быў «Псалтыр Давіда» ў перакладзе Ф.Карпінскага (1829), потым раманы В.Скота (у серыі «Бібліятэка новых раманаў»), а таксама падручнікі, у тым ліку «Буквар польскі» (1830). Кнігі, што выдаваліся К., адметныя выдатным друкам i нізкім коштам. Усяго К. надрукаваў каля 50 выданняў, якія прадаваліся непасрэдна з друкарні або праз варшаўскія кнігарні ці ў правінцыі. Друкарня выпускала таксама віньеткі i інш. паліграфічную аздобу. Задуманая К. універсальная энцыклапедыя не змагла выйсці ў свет, надрукавана для спробы толькі некалькі сшыткаў 1га тома, зза таго што пачалося паўстанне 1830—31. У час паўстання К. выдаў кнігі «Арол Белы i Пагоня» i «Паляк сумленны». У час задушэння паўстання К. выехаў з дыпламатычнай місіяй Часовага ўрада ў Англію i на радзіму не вярнуўся. Без яго ў друкарні выпушчаны «Гімн» i «Ода на вольнасць» Ю.Славацкага i «Гімн да маладосці» А.Мі'цкеві'ча (1830—31).
|