Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 454 госцяў анлайнКУЛЖЫНСКІ Рыгор |
Іванавіч [1838—191СХ?)]
Беларускі этнограф i фалькларыст. Скончыў Нежынскі ліцэй. 3 1861 працаваў настаўнікам гімназій у Свянцянах, Мазыры, Гродне, інспектарам народных вучылішчаў Гродзенскай, з 1869 — Мінскай губ., з 1875 дырэктар народных вучылішчаў Варонежскай губ. Выступаў у абарону царызму i праваслаўя. Надрукаваў артыкулы «Гродзенскія лісты: [Беларускія паданні i песні пра святога КЭр'я]», «Сяло Казанскае, былое Куродзічы, Рэчыцкага павета Мінскай губерні» (абодва 1865—66), «Пра зборнік заходнерускіх прыказак i прымавак» (1866), «Нататка пра гісторыю народнай паэзіі», «Пра этнаграфічныя звесткі, што датычацца Заходняй Расіі» (1867), «Пра духоўныя простанародныя песні ПаўночнаЗаходняга краю», «Мінск губернскі» (абодва 1868), «Сцэны з беларускага побыту», «Батлейка» (абодва 1873) i інш. 3 1883 выдаваў у Харкаве часопіс «Благовест», дзе ў 1885—86 апублікаваў «Успаміны пра ПаўночнаЗаходні край (1861 —1874 r.)» i расказаў пра сваю дзейнасць на Беларусі ў 1861—74. Склаў рукапісны зборнік «Песні, казкі i прыказкі ПаўночнаЗаходняга краю», куды ўвайшло больш за 500 твораў з Гродзенскай, Мінскай i Віленскай губ. (не збярогся), зборнік «Простанародныя беларускія песні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі, зберагаецца ў архіве Геаграфічнага таварыства ў СанктПецярбургу). В. I. Скідан. |