Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 443 госцяў анлайнКУТАРГА Сцяпан |
Сямёнавіч [ 12(24).2.1805—25.4(7.5). 1861 ]
Вучоны прыродазнавец, педагог. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў Магілёўскай губ. ў сям'і службоўца. Брат М.С.Кутаргі. Падлеткам перабраўся ў Пецярбург, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1827 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, дзе здольнасцямі звярнуў на сябе ўвагу, i ў наступным годзе ў ліку 20 студэнтаў з розных універсітэтаў накіраваны ў Дэрпт (Тарту) для падрыхтоўкі на прафесарскія пасады. Абраўшы сваёй спецыяльнасцю заалогію, К. дасканала вывучыў анатомію i фізіялогію, праслухаў поўны курс на медыцынскім факультэце i ў 1832 атрымаў ступень доктара медыцыны. Пасля заканчэння курса зрабіў навуковае падарожжа па Крыме, з восені 1833 заняў кафедру заалогіі ў Пецярбургскім універсітэце, а з 1848 выкладаў яшчэ i мінералогію, геалогію, геагнозію ў Галоўным педагагічным інстытуце. 3 1835 да 1848 ён быў цэнзарам Пецярбургскага цэнзурнага камітэта i пэўны час інспектарам приватных навучальных устаноў Пецярбургскай навучальнай акругі. К. працаваў у эпоху, калі прыродазнаўства займала ў Расіі вельмі сціплае месца i па колькасці навуковых работнікаў i па ўвазе да яго грамадства. 3за непаўнаты калекцый i недахопу памочнікаў К. быў вымушаны выкладаць i такія аддзелы прыродазнаўства, як зоатамія, заалогія, анатомія i палеанталогія. Як таленавіты вучоны, выдатны папулярызатар, педагог i лектар ён узняў гэту галіну ведаў на новую ступень. Не абцяжарваючы слухачоў дэталізацыяй i дробнымі фактамі, К. імкнуўся абудзіць у ix цікавасць i любоў да предмета, заахвоціць ix да самастойнай працы. К. першы ў Расіі пазнаёміў студэнтаў (1860) з эвалюцыйным вучэннем Ч.Дарвіна. Многія з яго вучняў потым сталі вядомымі натуралістамі. Ён знаходзіў час i для напісання навуковых прац, i для навуковых экспедыцый. У 1840я гады заняўся палеанталогіяй i геалогіяй i змясціў шэраг спецыяльных прац у заснаваным ім перыядычным выданні «Verhandlungen» («Пасяджэнні») мінералагічнага таварыства, дырэктарам якога ён быў з 1842 па 1861. Сярод яго навуковых прац «Апісанне некалькіх новых відаў акамянеласцей з цясніны Салгіра» (1834), «Палеанталогія Расіі» (1842—46), «Нага i рука чалавека», «Ary льны закон паяўлення, існавання i знікнення арганізмаў» (1845—60) i інш. У выніку шматгадовых даследаванняў К. склаў геалагічную карту Пецярбургскай губерні, якая была выдадзена ў 1852 i за якую ён атрымаў Дзямідаўскую прэмію. Разам з братам М.С.Кутаргам ён вёў культурнаасветную работу сярод насельніцтва Мсціслава i наваколля. |