Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 594 госцяў анлайнЛАБАДА Андрэй |
Мітрафанавіч [14(26).6.1871— 1.1.1931]
Фалькларыст, этнограф i літаратуразнавец. Нарадзіўся ў мяст. Свянцяны Віленскай губ. ў сям'і дробнага служ боўца. Пасля заканчэння Екацярынаслаўскай гімназіі (1890) паступіў на славянарускае аддзяленне гістарычнафілалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта, які скончыў у 1894. Быў вучнем прафесараў П.Уладзімірава, М.Дашкевіча, Ц.Фларынскага. 3 1898 прыватдацэнт, з 1900 прафесар гэтага універсітэта. 3 1921 кіраваў Этнаграфічнай камісіяй АН УССР. У 1923— 25 віцэпрэзідэнт АН УССР. У 1925— 30 рэдактар часопіса «Етнографічннй віснйк». У працах «Рускі валатоўскі эпас» (1896), «Рускія быліны пра сватанне» (1902—04, магистерская дысертацыя) выявіліся яго ліберальнабуржуазныя погляды. Аўтар прац па гісторыі тэатра i драмы («Народнасць у рускай музычнай драме сто гадоў назад», 1899), этнаграфіі («П.А.Куліш — этнограф», 1918), краязнаўстве («Краязнаўства на Украіне», 1925) i інш. Даследаваў беларускі фальклор («Беларуская народная паэзія i рускі былінны эпас», 1895). У сваіх працах выказваў плённыя думкі пра ўзаемасувязь у славянскім фальклоры. Быў прыхільнікам гістарычнага метаду даследавання, абвяргаў устаноўкі міфалагічнай школы. У параўнальных пошуках звычайна імкнуўся паказваць сацыяльнагістарычную i культурнабытавую аснову твораў, прасачыць характер узаемадзеяння ў народнай паэзіі славян.
Літ.: П е р е т ц В.Н. А.М.Лобода: Некролог: Список печатных науч. тр. // Изв. АН СССР. Сер. 7. Отд. общ. наук. 1931. №5; Попов П.М. Академик А.М.Лобода як фольклорист // Народна творчість та етнографія. 1959. №2; Музиченко С. Андрій Лобода // Там жа. 1971. №3. |