Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 460 госцяў анлайнЛАТЫШАЎ Васіль |
Васілевіч [29.7(10.8). 1855—2.5.1921]
Філолаг, археолаг, педагог, доктар грэчаскай славеснасці. Нарадзіўся ў в. Дзіева Цвярской вобл. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, у Пецярбургскім гісторыкафілалагічным інстытуце. Выкладаў у Віленскай гімназіі, потым у Пецярбургскім гісторыкафілалагічным інстытуце, з'яўляўся таксама прыватдацэнтам на кафедры класічнай філалогіі ў Пецярбургскім універсітэце. 3 1887—90 узначальваў гімназію пры гісторыкафілалагічным інстытуце. 3 1890 памочнік папячыцеля Казанскай навучальнай акругі, з 1893 віцэдырэктар дэпартамента Міністэрства народнай асветы. Сваю даследчую дзейнасць засяродзіў на вывучэнні гісторыі старажытнагрэчаскіх паселішчаў на ўзбярэжжы Чорнага мора (Херсанес, Пантыкапея i інш.). 3 1900 удзельнічаў у рабоце Археалагічнай камісіі ў Пецярбургу. Аўтар прац «Даследаванне аб гісторыі i дзяржаўным ладзе Ольвіі» (Спб., 1887; доктарская дысертацыя), «Нарыс грэчаскіх старажытнасцей» (1888), «Дзяржаўныя i ваенныя старажытнасці» (т. 1—2, 1897—99) i інш. Вялікае значэнне для навукі меў яго «Збор антычных надпісаў, знойдзеных у Паўночным Прычарнамор'і» (т. 1—2, 4, 1885— 1901). |