Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 460 госцяў анлайнЛУЧЫНА Янка |
(сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851 — 16.7.1897)
Паэт дэмакрат, мысліцель. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'i калежскага асэсара. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, потым паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, ідкуль перавёўся на механічнае аддзяленне Пецярбургскага тэхналагічнага .нстытута, якое скончыў у 1876. У 1877—79 працаваў у Тыфлісе ў галоўных чыгуначных майстэрнях. У апошнія гады жыцця служыў у тэхнічным бюро ЛібаваРоменскай чыгункі ў Мінску. У 1886 у газеце «Минский листок» надрукаваны яго верш «Не дзеля славы ці разліку», там жа ;"першыню выступіў з беларускамоўным вершам «Вясновай парой» 1889). Друкаваўся таксама ў «ПаўночнаЗаходнім календары за 1893 год», польскіх часопісах i штотыднёвіках «Gіos Polski» («Польскі голас»), «Kіosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Zycie» («Жыццё») i інш. Першы зборнік вершаў «Паэзія» выдадзены ў 1898 у Варшаве, зборнік беларускіх вершаў «Вязанка» — у 1903 у Пецярбургу. Л. — аўтар польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», згубленых беларускамоўных паэм «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй», шматлікіх вершаў на польскай, беларускай i рускай мовах, двух нарысаў i драматычнага абразка, перакладчык твораў У.Сыракомлі, М.Някрасава, I.Крылова, Г.Гейнэ, Гамера. Адметнымі рысамі мастацкай творчасці Л., асновай яго маральнаэстэтычнай пазіцыі з'яўляюцца гуманістычная накіраванасць, дэмакратызм i арганічнае зліццё яго жыцця з жыццём народа. У спакойных, стрыманых творах паэта ўзаемадзейнічаюць рэалістычныя i рамантычныя пачаткі. Ён свядома пазбягаў перанасычанасці паэтычнага радка дэкарацыйнафальклорнымі элементамі, а больш давяраў арыгінальным вобразнавыяўленчым сродкам. Псіхалагізм i лірызм яго паэзіі супрацьстаяў натуралістычнабурлескнай традыцыі ў беларускай літаратуры, адкрываў шлях да паглыбленага інтэлектуалізму. Ідэйнамастацкім арыенцірам яму служылі эпічныя творы А.Мі'цкевіча. Наследаваў ён i традыцыі паэзіі У.Сыракомлі. Зварот да селяніна ў яго творах абумоўлены патрэбамі часу i літаратуры, уплывам папярэднікаў. Сацыяльныя пытанні вёскі Л. закранаў апасродкавана, праз унутраныя перажыванні лірычнага героя. Селянін, паводле Л., не толькі ўвасабляе сабой Радзіму, але як носьбіт лепшых маральных якасцей сімвалізуе крыніцу яе годнага жыцця. Ён лічыў, што шаноўнае стаўленне селяніна да зямлі фарміруе i выяўляе светаадчуванне i светапогляд вяскоўца. 3 уласцівымі яму мяккасцю i лагоднасцю паэт расказвае пра лёс селянінабеларуса, яго паднявольнае змрочнае жыццё. Адначасова паэт раіў вяскоўцу больш давяраць сабе, мець свой уласны розум, не спадзеючыся на дапамогу суседзяў. У вершах Л. гучыць элегічнадраматычнае прызнанне ў любові да бацькоўскага дому, да роднай нівы: «I неприглядную хату з пажыткамі, // I поле скупое, выган без пашы // Мы, апрануўшыся старымі світкамі, // Любім i цэнім — бо яны нашы». Гэта прызнанне перарастае ва ўсведамленне паэтам свайго абавязку паяднаць мастацкае слова з грамадскімі праблемамі: «Замоўкні ці з песняй інакшай, нанова, // На новыя выйдзі прасторы, // 3 грамадскім жыццём паяднай свае слова, // Дай новыя клопаты, узоры». Л. фактычна стварыў сацыяльнафіласофскі i антрапалагічна абумоўлены тып беларуса 19 ст. з яго тонкім складам душы, псіхалагічнай адметнасцю цэласнай асобы (ляснік Грышка ў паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»). Сіла беларуса, лічыў паэт, у яго цярплівасці, у непахіснасці каштоўнай арыентацыі, у згодзе са сваёй «эмацыянальнай матрыцай», у жыццярадаснасці i аптымізме, абумоўленых пэўнасцю становішча ў сацыяльным i культурнамаральным плане. Паводле разумения Л., супярэчлівасць светапогляду беларуса (вера ў сваю сілу i вера ў прадвызначанасць свайго лесу) характарызуе яго вялікія духоўныя магчымасці i інтэлектуальныя здольнасці, яго разумение суб'ектыўнасці i адноснасці чалавечай свабоды. Вясковец, на думку паэта, гэта i магутны пераўтваральнік свету, i бездапаможная ахвяра сацыяльнай несправядлівасці. Сам побыт беларускага селяніна, яго ўнутраны свет, асаблівасці светаўспрымання станавіліся ў Л. предметам эстэтызацыі. Паводле Л., гераічны характар беларуса з яго паўнатой i напружанасцю жыцця парадніўся ў мірным сутыкненні душы, прыроды i чалавечай духоўнай актыўнасці. Таму ён лічыў чалавека асноўнай субстанцыяй, найважнейшай i абсалютнай каштоўнасцю. Усеагульны недахоп духоўнасці паэт звязваў з людской нядоляю, з вынішчэннем старога укладу i нечакана агрэсіўным поступам навуковатэхнічнага прагрэсу. Але вера ў чалавека, унутраная надзея рабілі Л. аптымістам, садзейнічалі абуджэнню цікавасці да асветніцкага i дэмакратычнага бакоў пазітывізму, прымушалі пярэчыць А.Шапенгаўэру, які бачыў зло ў чалавечай прыродзе. Заклапочаны разбурэннем адвечных традыцый блізкіх да прыроды людзей, Л. ўсё ж не пагаджаўся з песімізмам i безнадзейнасцю Шапенгаўэра, з яго адмаўленнем заканамернасцей у жыцці цэлых пакаленняў, з абстрактным гуманізмам i нявер'ем у шчасце. На думку Л., вылечыць маральна хворае грамадства дапаможа навука, святло якой створыць гармонію ў чалавеку, зробіць яго шчаслівым: «Паверма, шчасце заквітнее на зямлі, // Шумець там жыту, дзе балоты век былі. // Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах // За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, // Нарэшце скажуць: «Шчасце i да нас прыйшло!» // Паверма шчыра!... Шапенгаўэру назло!..» Супрацьстаяць эканамічнай адсталасці, падману, панаванню грошай дапаможа, паводле Л., i сапраўднае, высокае мастацтва. Светапогляд Л. грунтаваўся на тэорыі унікальнасці i непаўторнасці кожнай чалавечай істоты. Адначасова ён не адмаўляў падыходаў да гэтай праблемы рацыяналістычнай філасофіі, якая лічыла, што рэчаіснасць падпарадкоўвацца акрэсленым усеагульным принципам розуму, зыходзячы з якіх можна зразумець i інтэрпрэтаваць кожную з'яву прыроды, гісторыі, свету чалавека. У станаўленні светапогляду Л. вялікае значэнне меў натуралізм як рацыяналізаваная форма светасузірання. Беларуская нацыянальная ідэя ў творчасці Л. ўвасобілася як ідэя жыццёва праўдзівая, рацыянальная, гуманістычная, сінтэтычнанявызначаная, сціплая. Яна амаль цалкам зводзілася ім да нацыянальнага светапогляду, да такога разумения сябе ў свеце, калі сваё светабачанне ўспрымаецца натуральным, аптымальным. Паэту ўласцівыя характэрныя для беларусаў памяркоўныя i зычлівыя адносіны да іншых народаў. Так, у лісце да рэдактара часопіса «Жыццё» З.Пшамыцкага ён пісаў: «Мне здаецца, што трэба выкарыстоўваць i падтрымліваць у рускіх праяўленні добразычлівасці i больш сумленнай, чым звычайна, чалавечнасці да нас, бо асабліва тут, на крэсах, жыць з імі i падтрымліваць зносіны прымушае неадольны лёс». Л. спрыяў фарміраванню традыцыі беларускай культуры абапірацца на волю i моц чалавека, яго самадастатковасць, шанаваць беларускае слова i ўзносіць яго над утылітарнасцю побыту i абстрактнасцю тэорыі, гуманістычнага пафасу i аптымістычнага погляду ў будучыню.
Літ.: Майхровіч С. Янка Лучына. Мн., 1952; Мархель У. Крыніцы памяці: Старонкі беларускапольскага літаратурнага сумежжа. Мн., 1990. Л.М.Канаплянік. |