Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 594 госцяў анлайнЛЮБАШЧЫНСКІ Марк |
Мікалаевіч (? — 1889)
Дзяржаўны дзеяч Расіі, юрыст. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў дваранскай сям'і. У 1839 скончыў Пецярбургскі універсітэт i ў хуткім часе паступіў на службу ў Міністэрства юстыцыі. У 1857 яму як оберпракурору дэпартамента Сената даручаны разбор праекта статута цывільнага судаводства. Крытычныя заўвагі Л. на гэты праект у пэўнай ступені садзейнічалі высвятленню няслушнасці паўмер i непазбежнасці радыкальнай рэформы. Пазней Л. прымаў удзел у складанні судовых статутаў, а пасля ix увядзення атрымаў права на прысутнасць у цывільным касацыйным дэпартаменце Сената. Дзейны ўдзел прымаў Л. ў падрыхтоўцы сялянскай рэформы 1861 як член юрыдычнага аддзела рэдакцыйных камісій. Асобай камісіяй пад яго старшынствам у 1872 праведзена даследаванне валасных судоў. 3 1881 член Дзяржаўнага савета па дэпартаменце цывільных i духоўных судоў. |