Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 443 госцяў анлайнМАЛЫШЭЎСКІ Іван |
Ігнатавіч [13(25).7.1828— 11 (23). 1.1897]
Гісторык царквы, славяназнавец, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Нягневічы на Навагрудчыне ў сям'i святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Мінскую духоўную семінарыю (1849) i Кіеўскую духоўную акадэмію (1853), дзе атрымаў ступень магістра. У 1862—97 прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі, выкладаў рускую гісторыю i гісторыю рускай царквы. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысертацыю «Александрыйскі патрыярх Мялецій Пігас» (1873). Правадзейны i ганаровы член шэрага археалагічных, навуковых, дабрачынных i грамадскіх таварыстваў i аб'яднанняў. Сярод яго прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл i Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у барацьбе за веру i народнасць» (вып. 1, 1895) i інш. Быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расіі, аднак схільнасцей да рускага панславізму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіеве.
Літ.: Титов Ф. Памяти И.И.Малышевского. Киев, 1898. |