МАРКЕВІЧ Арсен

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 442 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРКЕВІЧ Арсен

Іванавіч [30.3(12.4). 1855—1942]

 

Літаратуразнавец, педагог, гісторыкславіст. Нарадзіўся ў Брэсце. Скончыўшы гістарычнафілалагічны факультэт

Варшаўскага універсітэта (1876), выкладаў рускую мову i літаратуру ў гімназіях Хелма i Шаўляя (1876—83). 3 1883 жыў у Сімферопалі, выкладаў у гімназіі, з 1887 быў супрацоўнікам, а пазней старшынёй Таўрычаскай вучонай архіўнай камісіі. У 1884 падарожнічаў у Грэцыю, Палесціну, Егіпет, Турцыю. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў першую ў славяназнаўчай літаратуры манаграфію «Юрый Крыжаніч i яго літаратурная дзейнасць» (Варшава, 1876), у якой выкарыстаў усе апублікаваныя да таго часу звесткі пра жыццё i дзей­насць славянскага вучонага. У нарысе «Святыя Кірыл i Мяфодзій, ix жыццё, дзейнасць, заслугі» (Сімферопаль, 1885) у духу афіцыйнага славянафільства апісаў жыццё i асветніцкую дзейнасць гэтых асветнікаў. Некалькі артыкулаў i нарысаў М. прысвяціў знаходжанню ў Крыме А.С.Пушкіна, В.А.Жукоўскага, М.В.Гогаля, П.А.Вяземскага; склаў бібліяграфію літаратуры пра Крым «Таўрыка» (Изв. Таври­ческой  уч. архивной комиссии. 1894. №20; 1898. №28; 1902. №32 33). 3 1918 працаваў дацэнтам, потым прафесарам кафедры тісторыі Крыма Таўрычаскага універсітэта, быў супрацоўнікам Крымскага Цэнтральнага архіва, з 1923 — старшыня Таўрычаскага та­варыства гісторыі, археалогіі i этнаграфіі.

 

Літ.: К столетию со дня рождения А.И.Маркевича // Вестн. древней истории. 1955. №4.