МАРЦІНКЕВІЧ Геранім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 642 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРЦІНКЕВІЧ Геранім

Францавіч (14.7.1816 — пасля 1864?)

 

Паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся ў в. Тулава Віцебскага павета. Паходзіў ca збяднелага шляхецкага роду Марцінкевічаў герба «Лебедзь» (да другога адгалінавання гэтага роду належаў В.ДунінМарцінкевіч). Вучыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылішчы, адкуль з 1832 перайшоў у губернскую гімназію. Паводле архіўных звестак, у 1834 віцебскі павятовы маршалак шляхты прасіў уладкаваць бедных вучняў гімназіі Гераніма Марцінкевіча i яго брата Аляксандра на казённы кошт, але яму было адмоўлена «за недастатковасцю законных дакументаў аб дваранстве». У 1835 М. паспяхова скончыў гімназію i ў тым жа годзе па­стушу на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Колькі ён там правучыўся — невядома, але закончанай універсітэцкай адукацыі не атрымаў. Каб зарабляць на хлеб, перайшоў на   службу   ў   Віцебскае   губернскае праўленне, потым па невядомых при­чинах звольніўся. У канцы 1849 «адстаўны канцылярскі служыцель» М. атрымаў ад віцебскага губернатара дазвол зноў паступіць на службу — на тэ­ты раз у дваранскую дэпутацкую зборню.   За   11   гадоў   даслужыўся   да невысокага чыну губернскага сакратара. На пачатку 1860х гадоў разбіты паралічом. У 1864 у віцебскіх устано­вах вялася перапіска пра афармленне яму  пенсіі.  Далейшых  біяірафічных звестак няма. Падтрымліваў сяброўскія адносіны  ca  сваім  земляком  i  равеснікам  А.ВярыгамДарэўскім  i  яго братам  Сымонам,  арганізатарам  публічнай чытальні ў Віцебску, у 1843 прысвяціў   ім   верш   «Захад .сонца». Літаратурнай дзейнасцю М. пачаў займацца ў 1830я гады. Супрацоўнічаў у часопісе   «Rubon»   («Рубон»)   i   інш. рэгіянальных выданнях. У 1845 надрукаваў у віленскага выдаўца Ю.Завадскага томік сваіх польскамоўных паэтычных твораў (тыраж каля 500 экз.). У   1848  выдаў  другую  кнігу,  куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалавека», пе­реклады  з   І.В.Гётэ  i  М.Лермантава. Трэцяя яго кніга — стракаты ў жанравых адносінах зборнік «Творы, напісаныя між іншым» (нарысы, замалёўкі, вершы) — выйшла ў 1858. Драма «Падарожны»  не была апублікавана. М. быў прагрэсіўным правінцыяльным літаратарам, актыўным удзельнікам літаратурнакультурнага  жыцця  Віцебска. У сваіх творах выказваў трывогу за лес народа, спадзяванні на лепшую будучыню, сатырычнымі фарбамі маляваў добра знаёмае яму чыноўніцкае асяроддзе. Ад глыбокай цікавасці да народнай культуры (вядомы яго пераклады на польскую мову беларускіх песень) ён сам перайшоў да творчасці на беларускай мове (камедыя «Аказія падпалкоўніцам» або «Аказія пры палкоўніцах», якая нібыта ставілася на віцебскай аматарскай сцэне А.Вярыгам у 1861—62'i захоўвалася ў маёнтку Селігоры на Лепельшчыне).  Даследчыкі ідэнтыфікуюць тэты твор з п'есай«Адвячорак. Аказія ў карчме пры Фальковічах» (1858), тэкст якой (праз А.Рыпінскага, М.Піятуховіча i інш.) у копіі дайшоў да нашага часу i зберагаецца ў ЦДАМЛіМ Беларусь Асобныя аўтографы твораў М. захоўваюцца ў Вільнюсе.

Літ.: К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Мальдзіс А. Пісьмы наводзяць на след // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969.