МАРЦІНКЕВІЧ (па мужу А с i п о в i ч ) Каміла

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 454 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРЦІНКЕВІЧ (па мужу А с i п о в i ч ) Каміла

Вінцэнтаўна (1837 — пасля 1890)

 

 

Беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860я гады. Дачка В.ДунінаМарцінкевіча. Фартэпіяннай ігры вучылася ў Мінскім пансіёне Мантэграндзі. Яркі музычны талент i незвычайнае прафесійнае майстэрства ўжо ў юнацкія гады прынеслі ёй ши­рокую вядомасць. Вучаніца Д,.Стафановіча, Каміла з 8гадовага ўзросту выступала на Беларусі, Літве, Украіне. Значны поспех мелі яе канцэрты з братам Міраславам у 1849 у Кіеве i ў

1850 у Варшаве. Мясцовыя музычиыя крытыкі аднадушна адзначалі талент беларускай піяністкі. Станоўчыя водгукі змяшчалі i «Минские губернские ведомости». Побач з творамі Ф.Шапэна i Ф.Ліста яна выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні А.Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Удзельнічала ў спектаклях тэатра ДунінаМарцінкевіча. Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

На жаль, цяжкае матэрыяльнае становішча сям'i не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Прашэнні бацькі на імя імператара Мікалая I i вялікага князя Аляксандра (будучага цара Аляксандра II) накіраваць дачку на вучобу за казённы кошт засталіся без увагі. У знак пратэсту яна амаль цалкам адышла ад канцэртнай дзейнасці i іграла толькі для блізкіх сяброў i знаёмых. Асноўным яё заняткам з сярэдзіны 1850х г. стала музычнапедагагічная i асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860х гадоў яна арганізавала ў Мінску i мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты. У гэты ж час яна прыняла актыўны ўдзел у рэвалюцыйнадэмакратычным руху. У яе дома збіраліся члены мінскай арганізацыі Літоўскага правінцыйнага камітэта. Яна ўдзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. За актыўны ўдзел у дэмакратычным руху праследавалася царскімі ўладамі. У 1863 «як жанчына шкодная i зусім нядобранадзейная ў палітычных адносінах» саслана пад строгі паліцэйскі нагляд у Пермскую губ. Толькі ў 1880 цяжка хворай М. было дазволена вярнуцца на радзіму, дзе яна i памерла.

 

Літ.: Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Бела­русь 1985. №2; Барышев Г. Из истории семьи В.И.ДунинаМарцинкевича // Не­ман. 1961. №1; К i с я л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 148—174.