МАСАЛЬСКІ Эдвард

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАСАЛЬСКІ Эдвард

Тамаш (29.9.1799—28.6.1879)

 

Пісьменнік i публіцыст. Нарадзіўся ў в. Рудаўка пад Нясвіжам у сям'i былога маёра польскай вайсковай брыгады i пісара земскага суда Ануфрыя Масальскага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Магілёве i ў Полац­кай акадэміі. У 1820 паступіў на аддзяленне маральных i палітычных навук Віленскага універсітэта. Там дэбютаваў i як паэт у «Tygodniku Wilenskim»(«Віленскім штотыднёвіку»). Належаў да тайнага студэнцкага таварыства філарэтаў, якое ставіла сваёй задачай глыбокае авалоданне асновамі навук, пашырэнне асветы сярод насельніцтва, развіццё высокай маральнасш i нацыянальнай самасвядомасці грамадзян, вы­ступала з патрабаваннямі сацыяльных перамен i адраджэння грамадства. У 1823 разам з іншымі членамі тавары­ства быў арыштаваны. Пасля вымушанага перапынку ў вучобе атрымаў сту­пень магістра права i філасофіі. 3:1832 жыў у Пецярбургу, служыў у Міністэрстве фінансаў, рэдагаваў сатырычны часопіс «Baіamut» («Баламут»). Быў кіраўніком спраў Любамірскіх на Ва­лит. 3 1853 жыў у Варшаве, дзе працаваў у Галоўнай бібліятэцы.

Першым творам М., які звярнуў на сябе ўвагу грамадскасці, быў дыдактычны раман «Пан Падстоліч, або Чым з'яўляемся мы i чым быць можам», які ў 1831—33 быў надрукаваны ў Вільні i Пецярбургу (адначасова выйшаў на ру­скай мове ў перакладзе Р.Гаеўскага). У гэтым творы М. падняў актуальныя праблемы эканамічнага i палітычнага жыцця краіны, выказаў шэраг каштоўных рэкамендацый па ўдасканаленні практыкі гаспадарання i кіравання. У трох першых частках твора ён раскрыў працэс распаду «паныпчызны» на Беларусі, паказаў цяжкае сацыяльнае становішча сялянства, вынішчэнне маёнткаў шляхты, заняпад рамёстваў i гандлю ў гарадах. У двух апошніх час­тках стварыў вобраз ідэальнага пана, паказаў узоры рацыянальнай арганізацыі працы i жыцця ў маёнтку Падстоліча. М. з'яўляецца таксама аўтарам прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычаі пінчукоў i беларусаў» (не апублікаваны), «Граматыка поль­скай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне на Беларусі (часткова апублікаваны Г.Масціцкім у кнізе «3 філарэцкага свету»; Вільня, 1924).

Літ.: Towarzystwo Filomatow. Krakow, 1924; Bieliсski F. Uniwersytet Wilenski (1579—1831). T. 3. Krakow, 1899—1900.