МІКЕШЫН Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 428 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МІКЕШЫН Міхаіл

Восіпавіч [9(21).2.1835 — 19(31). 1.1896]

 

Мастакрысавальшчык, скульптар. Нарадзіўся ў в. Платонава Мсціслаўскага павета (цяпер Рослаўскі рн Сма

 

 

М.В. Мікешын. Помнік Кацярыне II у Пецярбургу.

 

М.В.Мікешын. Помнік «Тысячагоддзе РасіІ» ў Ноўгарадзе. 1862. Помнік   Б.Хмяльніцкаму ў Кіеве.

 

 

 

 

ленскай вобл.) у сялянскай сям'і. У 1852—58 вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Усерасійскую вядомасць яму прынесла работа над помнікам «Тысячагоддзе Расіі», пастаўленым у Ноўгарадзе ў 1862. Паводле яго праектаў над стварэннем паасобных скульптурных постацей помніка працавала творчая група скульптараў (А.Апякуніын, М.Чыжоў, І.Шрэдар i інш.). Па яго праектах пастаўлены помнікі ў Пецярбургу Кацярыне II (1873), у Кіеве Багдану Хмяльніцкаму (1888), у Севастопалі В.А.Карнілаву i П.С.Нахімаву i інш. У сваіх творах выступаў выразнікам афіцыйнай ідэалогіі, яго патрыятычны пафас часам спалучаўся з ідэямі самадзяржаўя i праваслаўя. Стылістычна творы М. былі блізкія расійскай акадэмічнай скульптуры 2й паловы 19 ст. У 1876—

77 М. — выдавец часопіса «Пчела». Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў: «Сцэна колішняга рэкруцкага набору. Клімавічы» (1865), «Каханне» (1879), «Паштовая эстафета. Беларусь» (1892), «Банкір i шляхціц», «Жабрачка» i інш. Папулярныя былі яго «смехатворныя лісты», створаныя для выдавецтва І.Сыціна «Народная крыніца», у т.л. ліст «Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды» (1886).

Тв.: Воспоминания художника // Неман. 1969. №11.

Лит..' Микешин: (Альбом). М., 1971.