Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 595 госцяў анлайн
НАВАДВОРСКІ Вітольд |
Уладзіміравіч [2(14).6.1861 — 24.11.1923] Гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі рн) Мінскай губ. Скончыў Полацкую ваенную гімназію (1878) i гістарычнафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1885). Выкладчык гісторыі ў 1м кадэцкім корпусе (з 1885), прыватдацэнт Пецярбургскага універсітэта (1904—06), экстраардынарны прафесар па кафедры ўсеагульнай гісторыі Нежынскага гістарычнафілалагічнага інстытута князя Безбародкі (з 1906), прыватдацэнт Кіеўскага універсітэта (з 1908), прафесар Кіеўскага камерцыйнага інстытута (з 1909) i Віленскага універсітэта (1921—23). Спецыялізаваўся па гісторыі Польшчы 16 ст. i польскарускіх адносін. Пісаў на польскай i рускай мовах. Яго асноўная праца «Барацьба за Лівонію паміж Масквой i Рэччу Паспалітай (1570—1582)» была надрукавана ў Пецярбургу ў 1904. Аўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій, а таксама артыкулаў пра князёў ДруцкагаЛюбецкага i А.Чартарыйскага для «Рускага біяграфічнага слоўніка» (т. 6, 22), пра Царства Польскае, Чатырохгадовы сойм i пра шляхту для «Энцыклапедычнага слоўніка» Ф.А.Бракгаўза i 1.А.Эфрона. Належаў да ліберальнабуржуазнага кірунку ў рускай |